wd wp Пошук:

Кармаскалінскі раён

Кармаскалі́нскі раён (руск.: Кармаскалинский район; башк.: Ҡырмыҫҡалы районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Кармаскалы.

Геаграфія

Кармаскалінскі раён мяжуе з Архангельскім, Гафурыйскім, Аўргазінскім, Даўлеканаўскім, Чышмінскім, Уфімскім і Іглінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1750,88 км².

Гісторыя

Кармаскалінскі раён быў утвораны ў 1930 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 50319 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (39,6 %), далей ідуць татары (31,9 %), рускія (16,5 %) і чувашы (9,3 %).

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst80/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных