wd wp Пошук:

Уфімскі раён

Уфі́мскі раён (руск.: Уфимский район; башк.: Өфө районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Уфа, які не ўваходзіць у склад раёна.

Геаграфія

Уфімскі раён мяжуе з Іглінскім, Кармаскалінскім, Чышмінскім, Кушнарэнкаўскім і Благавешчанскім раёнамі. Плошча раёна складае 1598,77 км².

Гісторыя

Уфімскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 87798 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (45,2 %), далей ідуць татары (33,9 %), башкіры (14 %), чувашы (2 %) і ўкраінцы (1,2 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst80/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Башкартастана