wd wp Пошук:

Архангельскі раён

Арха́нгельскі раён (руск.: Архангельский район; башк.: Архангел районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Архангельскае.

Геаграфія

Архангельскі раён мяжуе з Беларэцкім, Гафурыйскім, Кармаскалінскім і Іглінскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2421,45 км².

Гісторыя

Архангельскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 17630 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (45,4 %), далей ідуць татары (38,5 %), рускія (10,6 %) і чувашы (2,4 %).

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. Russian census of 2010
  3. Население Башкортостана:XIX-XXI века: статистический сборник. — 2008. — С. 448.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных