wd wp Пошук:

Будынак Александрынскага тэатра

Будынак Александрынскага тэатра(руск.) бел. ў Санкт-Пецярбургу на плошчы Астроўскага быў пабудаваны ў 1832 годзе па праекце Карла Росі.

Перадгісторыя

Тэрыторыя, дзе быў збудаваны Александрынскі тэатр, у XVIII стагоддзі належала палкоўніку Анічкаву(руск.) бел., будаўніку моста, названага ў яго гонар, і была набытая ў яго казной. На гэтай тэрыторыі знаходзіўся сад, які распасціраўся да цяперашняй Садовай вуліцы.

У 1801 архітэктар Вінчэнца Брэна перабудаваў вялікі драўляны павільён, які стаяў на месцы цяперашняга сквера, у тэатр, у якім італьянскі антрэпрэнёр Антоніа Казасі(руск.) бел. арганізаваў італьянскую оперную трупу. Гэта памяшканне з часам перастала задавальняць растучым патрэбнасцям горада, і было вырашана збудаваць новы, каменны тэатр. Аднак ажыццяўленне ідэі адсунулася з-за нестабільнай сітуацыі пры Аляксандры I — ваенныя канфлікты з Турцыяй, вайна з Напалеонам 1812 года.

У 1818 годзе межы саду былі звужаныя, а плошча, якая ўтварылася паміж Публічнай бібліятэкай і садам Анічкава палаца, была перададзена тэатральнай дырэкцыі.

Будынак Росі

Карл Росі ў перыяд з 1816 па 1827 распрацаваў шэраг праектаў рэканструкцыі і забудовы гэтай плошчы. Усе гэтыя варыянты прадугледжвалі збудаванне на плошчы гарадскога тэатра. Канчатковы варыянт праекта быў зацверджаны 5 красавіка 1828 года, у тым жа годзе пачалося будаўніцтва будынка тэатра.

Чатыры гады праз, 31 жніўня (12 верасня) 1832 года, у цэнтры Пецярбурга, на Александрынскай плошчы (цяпер плошчы Астроўскага), на месцы драўлянага «Малага» тэатра, адбылося ўрачыстае адкрыццё новага велічнага ампірнага будынка тэатра.

Асноўны фасад тэатра — з боку Неўскага праспекта аформлены глыбокай шматкалоннай лоджыяй, прастора якой як бы з’яўляецца часткай Плошчы Астроўскага. Бакавыя фасады будынка выкананы ў выглядзе васьмікалонных порцікаў. З іншага боку да тэатра вядзе спраектаваная Росі і складаючая агульны ансамбль з тэатрам вуліца (цяпер вуліца Дойліда Росі), перспектыву якой замыкае на ўсю шырыню задні, амаль плоскі, але багата дэкараваны фасад тэатра.

Будынак аблямоўвае выразны скульптурны фрыз з антычнымі тэатральнымі маскамі і гірляндамі лаўровых галін. У нішах на кантавых фасадах — статуі муз, на атыку галоўнага фасада — Квадрыга Апалона. Работы вёў адзін з выбітных скульптараў свайго часу — В. І. Дземут-Маліноўскі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карл Росі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Тэатры Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі