wd wp Пошук:

Сенацкая плошча Санкт-Пецярбурга

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сенацкая плошча.

Сенацкая плошча (у 1923—2008 — Плошча Дзекабрыстаў) — адна з цэнтральных плошчаў Санкт-Пецярбурга. Знаходзiцца ля заходняй ускраіны Аляксандраўскага саду.

Гісторыя

Сенацкая плошча была названая так у 1763 годзе пасля размяшчэння на ёй ўрадавай установы Сената. Для патрэб дзяржавы быў прыстасаваны былы асабняк віцэ-канцлера Бястужава-Руміна. У цяперашні час — рэзідэнцыя Канстытуцыйнага Суда РФ.

Сенацкая плошча з’яўляецца адной з самых старых плошчаў Санкт-Пецярбурга. Яна пачала фармавацца ў 1704 годзе, першапачаткова як частка гласіса пры Адміралцействе. Адміралцейства задумвалася не толькі як верф, але і як крэпасць. Таму вакол спатрэбілася стварыць свабодную прастору.

У 1782 годзе на плошчы быў адкрыты помнік Пятру I («Медны коннік»). Пасля гэтай падзеі плошча атрымала новую назву — Пятроўская плошча. Аднак сярод пецябруржцаў гэта назва не прыжылася, плошча па-ранейшаму ва ўжытку называлі Сенацкай.

Зноскі

  1. Городские имена сегодня и вчера: Петербургская топонимика / сост. С. В. Алексеева, А. Г. Владимирович, А. Д. Ерофеев и др. — 2-е изд., перераб. и доп. — СПб.: Лик,
  2. Петровская- Декабристов- Сенатская

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Плошчы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Плошчы Цэнтральнага раёна Санкт-Пецярбурга
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96