wd wp Пошук:

Міхайлаўскі палац

Міхайлаўскі палац — былы вялікакняжаскі палац у цэнтры Санкт-Пецярбурга, плошчы Мастацтваў; помнік архітэктуры высокага класіцызму.

У будынку знаходзіцца Дзяржаўны Рускі музей.

Гісторыя стварэння

У асноўным ідэя пабудовы новай рэзідэнцыі для князя Міхаіла Паўлавіча належала яго бацьку, імператару Паўлу I. У 1798 годзе імператар загадаў адкладаць грошы для пабудовы палаца свайму малодшаму сыну Міхаілу. Паўлу I не давялося ўбачыць увасабленне сваёй ідэі, паколькі ў выніку палацавага перавароту(руск.) бел. ён загінуў. Нягледзячы на гэта, загад імператара быў выкананы. Калі Міхаілу споўніўся 21 год, імператар Аляксандр I вырашыў пачаць будаўніцтва палаца.

Архітэктарам будуецца Міхайлаўскага палаца быў Карл Росі. Над праектам палаца архітэктар пачаў працаваць з 1817 года, калі хацелі зладзіць новую рэзідэнцыю вялікага князя на месцы палаца Варанцова, а потым — на месцы дома Чарнышова (там пасля быў пабудаваны Марыінскі палац)[1]. Пасля рашэння аб пачатку будаўніцтва палаца на гэтай пустцы, архітэктар пачаў ствараць праект не проста перабудовы існуючых будынкаў, а новага гарадскога архітэктурнага ансамбля. Тут дойлідам быў спланаваны не толькі палац, але таксама плошча перад ім і дзве новыя вуліцы (Інжынерная і Міхайлаўская).

У пачатку красавіка 1819 года была створана «Камісія для пабудовы палаца вялікаму князю Міхаілу Паўлавічу». Урачыстая закладка будынка адбылася 14 ліпеня, а само будаўніцтва пачалося 26 ліпеня. З боку Марсавага поля з’явіўся сад пры палацы — таксама Міхайлаўскі(руск.) бел.. 30 жніўня (11 верасня) 1825 палац быў асвечаны[2].

13 красавіка 1895 года Імянным Найвысокім Указам імператара Мікалая II тут быў заснаваны Рускі музей імператара Аляксандра III.

Зноскі

  1. Мариинский дворец — история и фотографии (руск.)
  2. Иван Пушкарёв. Описание Санкт Петербурга и уездных городов С. Петербургской губернии. — СПб., 1839. — С. 363—364.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Славутасці Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Палацы Расіі
Катэгорыя·Палацы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·З’явіліся ў 1825 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Карл Росі