wd wp Пошук:

Федэрыка Гарсія-Лорка

Помнік Федэрыка Гарсія-Лорка на плошчы дэ Санта Ганна ў Мадрыдзе‎

Федеры́ка Гарсі́я-Ло́рка (ісп.: Federico García Lorca, 18981936) — іспанскі паэт і драматург, вядомы таксама як музыкант і мастак-графік. Цэнтральная фігура «пакаленне 27 года», адзін з самых яскравых і значных дзеячаў іспанскай культуры XX стагоддзя. Забіты ў пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія

Лорка нарадзіўся 5 чэрвеня 1898 у гарадку Фуэнтэ-Вакерас у іспанскай правінцыі Гранада. У школе ўражлівы хлопчык не вельмі паспяхова вучыўся. У 1909 сям’я пераехала ў Гранаду. У 1910-я Федэрыка актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовага мастацкага таварыства. У 1914 годзе Лорка пачаў вывучаць права, філасофію і літаратуру ва ўніверсітэце Гранады. Гарсія Лорка шмат падарожнічае па краіне. У 1918 у Лоркі выходзіць першы паэтычны зборнік Impresiones y paisajes («Уражанні і краявіды»), які прынёс яму калі не камерцыйны поспех, дык хаця б вядомасць.

У 1919 Гарсія Лорка прыязжае ў Мадрыд. У сталічным універсітэце ён знаёміцца з Сальвадорам Далі і Луісам Буньюэлем, а таксама з Грыгорыа Марцінесам Сьерай, дырэктарам тэатра «Эслава». Па просьбе Сьеры Лорка піша сваю першую пьесу El maleficio de la mariposa («Чараванне матылька») і здзяйсняе яе пастаноўку (1919-1920). Да 1928 ён вучыцца ў Мадрыдскім універсітэце.

У наступныя гады Гарсія Лорка робіцца заўважнай фігурай сярод мастакоў-авангардыстаў. У яго выходзяць новыя паэтычныя зборнікі Romancero gitano («Цыганскі рамансера», 1928). У гэтых вершах паэт, па яго ўласных словах, «хацеў злучыць цыганскую міфалогію з усёй сённяшняй будзённасцю».

Праз год Гарсія Лорка з’язджае ў Нью-Ёрк, у выніку чаго ў хуткім часе з’явяцца кніга вершаў Poeta en Nueva York («Паэт у Нью-Ёрку», 1931), п’есы El público «Публіка» і «Калі пройдзе пяць год» (1931).

Перад пачаткам грамадзянскай вайны Гарсія Лорка з’язджае з Мадрыда ў Гранаду, хаця было відавочна, што там яго чакае сур’ёзная небяспека: на поўдні Іспаніі былі асабліва моцнымі пазіцыі правых. 18 жніўня 1936 нацыяналісты арыштоўваюць Гарсія Лорку, і на наступны дзень паэта забіваюць як рэспубліканца і камуніста (шматлікія сучасныя даследванні абвяргаюць гэтае меркаванне, лічаць, што прычынай расстрэлу Лоркі - варожасць паміж яго сям’ёй і іншымі ўплывовымі сем’ямі рэгыёна. Лорка не рабіў заяваў на карысць бакоў канфлікту і быў асабістым сябрам Хасэ Антоніа Прыма дэ Рыверы). Пасля гэтага да смерці генерала Франка кнігі Гарсія Лоркі былі забароненыя ў Іспаніі.

Проза

Зборнікі вершаў

П’есы

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Лоркі перакладалі Рыгор Барадулін, Макс Шчур, Галіна Дубянецкая[11], Карлас Шэрман.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537598 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  3. https://wepa.unima.org/en/federico-garcia-lorca/
  4. Frederico Garcia Lorca // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Itaú Cultural Federico García Lorca // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. https://equltura.com/personajes/federico-garcia-lorca-la-eterna-busqueda-de-los-restos-del-poeta/
  8. Find a Grave — 1995. Праверана 14 студзеня 2021.
  9. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  10. https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900
  11. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Андалусіі
Катэгорыя·Нераскрытыя забойствы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Гранада
Катэгорыя·Расстраляныя ў Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Аўтары літаратуры ЛГБТ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Паэты Андалусіі
Катэгорыя·Паэты Іспаніі
Катэгорыя·Драматургі Іспаніі
Катэгорыя·Іспанамоўныя паэты
Катэгорыя·Выпускнікі Камплутэнсэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пакараныя смерцю пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Асобы