wd wp Пошук:

Уільям Гарвей

Уільям Гарвей (англ.: William Harvey; 1 красавіка 1578, Фолкстан, (графства Кент) - 3 чэрвеня 1657, Лондан) — англійскі медык, заснавальнік фізіялогіі і эмбрыялогіі.

Біяграфія

Па заканчэнні медыцынскага факультэта ў Кембрыджы (1597) працаваў у Падуі. У 1602 годзе атрымаў дыплом доктара медыцыны Падуанскага ўніверсітэта. Па вяртанні ў Англію (Лондан) быў абраны (1607) членам Каралеўскай калегіі ўрачоў. У якасці галоўнага ўрача і хірурга працаваў у Бальніцы св. Варфаламея. Гарвей - заснавальнік не толькі вучэння аб кровазвароце, але і ўсёй сучаснай фізіялогіі і эмбрыялогіі. Гарвей першы эксперыментальна даказаў, што ў целе жывёлы аднолькавая, параўнальна невялікая, колькасць крыві знаходзіцца ў пастаянным руху па замкнёным шляху ў выніку ціску, які стварае сэрца сваімі скарачэннямі. Апісаў малы (лёгачны) і вялікі кругі кровазвароту. У 1628 выйшла ў свет кніга Гарвея “Анатамічнае даследаванне пра рух сэрца і крыві ў жывёл”, у якой ён выказаў у скончаным выглядзе сваё вучэнне аб кровазвароце. У 1651 выйшла кніга Гарвея “Даследаванні аб зараджэнні жывёл”, у якой ён абагульніў вынікі шматгадовых даследаванняў, прысвечаных вывучэнню эмбрыянальнага развіцця бесхрыбтовых і пазваночных жывёл (птушак і млекакормячых). Паводле Гарвея, не толькі жывёлы, але і расліны пачынаюць сваё развіццё з яйка.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 https://history.rcplondon.ac.uk/inspiring-physicians/william-harvey
  3. Гарвей Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. William Harvey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1657 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кенце
Катэгорыя·Анатамы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Фізіёлагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Эмбрыёлагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Медыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1578 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане