wd wp Пошук:

Стэнакардыя

Стэнакардыя (лац.: angina pectoris, састарэлы сінонім: грудная жаба) — захворванне, якое характарызуецца адчуваннем болю або пачуццём дыскамфорту за грудзінай. Боль з’яўляецца раптоўна пры фізічнай нагрузцы або эмацыйным стрэсе, пасля прыёму ежы, звычайна ірадыіруе ў вобласць левага пляча, шыі, ніжнюю сківіцу, паміж лапатак, левую падлапаткавую вобласць і працягваецца не больш за 10-15 хвілін. Боль знікае пры спыненні фізічнай нагрузкі або прыёме нітрату кароткага дзеяння (напрыклад, нітрагліцэрыну пад язык). Клінічная карціна стэнакардыі была ўпершыню апісаная Уільямам Гебердэнам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кардыялогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара