wd wp Пошук:

Кардыльера Дамейка

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Кардыльера Дамейка — вулканічны горны хрыбет у Андах на поўначы Чылі, у рэгіёне Антафагаста(руск.) бел., на захад ад Салар-дэ-Атакама. Даўжыня хрыбта з поўначы на поўдзень каля 600 км[1]. Самы высокі пункт — гара Cerro Quimal[2] з вышынёю 4278 метраў. Горны ланцуг азначае ўсходнюю мяжу плоскай часткі пустыні Атакама. У хрыбце ёсць некалькі вулканаў рознага ўзросту, у тым ліку і чацвярцічныя. Хрыбет узнік у выніку субдукцыі.

Утварэнне

Вулканічны хрыбет узнік у зоне субдукцыі, дзе акеанічная пліта Наска паднырвае пад кантынентальную Паўднёва-Амерыканскую пліту.

Аснова хрыбта ўтворана палеазойскімі гранітамі, вулканічнымі і марскімі асадкавымі пародамі, і часткова з трыясавых вулканагенных парод кіслага саставу.

Горы ўтрымліваюць каштоўныя мінеральныя рэсурсы, у прыватнасці медзь і нітраты, якія выкарыстоўваюцца з сярэдзіны XIX ст. Таксама ў гэтым раёне ёсць радовішчы золата і срэбра. Моцнае значэнне ва ўтварэнні карысных выкапняў прымалі магматычныя інтрузіі.

Прыродныя ўмовы

Клімат

Кардыльера Дамейка знаходзіцца ў заходняй (прыбярэжнай) частцы Андаў, гэта абумовіла засушлівы клімат мясцовасці. З захаду Паўднёвую Амерыку абмывае халоднае Перуанскае цячэнне (цячэнне Гумбальдта), выпарэнне з яго паверхні надзвычай малое, гэта абумовіла засушлівасць прыбярэжных і горных раёнаў. Падымаючыся ўверх і пераадольваючы араграфічныя перашкоды (горы Анды) цёплае і вільготнае паветра з Атлантычнага акіяну астывае, вадзяная пара ў ім дасягае кропкі расы і выпадае на ўсходнія схілы ў выглядзе атмасферных ападкаў, халоднае і сухое паветра, пераваліўшы праз андскія хрыбты ўтварае Фён (моцны, парывісты, цёплы і сухі мясцовы вецер, што дуе з гор у даліны). Менавіта таму Кардыльера Дамейка з’яўляецца горным хрыбтом з самай нізкай вільготнасцю ў свеце[3].

Cerro Quimal здалёк

Рэкі

У гэтым рэгіёне пачынаецца Лоа (самая доўгая рака Чылі (440 км)) і шэраг невялічкіх рэк.

Раслінны і жывёльны свет

У ніжняй частцы некаторых далін кожны год, пачынаючы з 29 ліпеня бачны прыкметы жыцця.

З жывёл прысутнічаюць андскі кондар і шыншыла.

Паходжанне назвы

Кардыльера Дамейка названа ў гонар Ігната Дамейкі ў год яго смерці (1889 г.).

Турызм

З-за аддаленасці і суровых прыродных умоў хрыбет Дамейка рэдка наведваюць турысты і альпіністы.

Зноскі

  1. Muñoz, N., Charrier, R. and Jordan, T. (July 2002). “Interactions between basement and cover during the evolution of the Salar de Atacama Basin, northern Chile”. Rev. Geol. Chile. [online] 29 (1): 55–80. doi:10.4067/S0716-02082002000100004. http://www.scielo.cl/scielo.php?pid=S0716-02082002000100004&script=sci_arttext. Retrieved on 2008-02-07.
  2. Cerro Quimal
  3. ASTER’s Global View from Space Архівавана 22 лютага 2008.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Горныя хрыбты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Горныя хрыбты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Горы Чылі
Катэгорыя·Горныя хрыбты паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта