wd wp Пошук:

Андскі кондар

Андскі кондар (Vultur gryphus) — птушка з сямейства амерыканскіх грыфаў, адзіны сучасны прадстаўнік монатыпічнага роду Кондар (Vultur). Распаўсюджаны ў Андах і на ціхаакіянскім узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі. Лічыцца самай буйной лятаючай птушкай Заходняга паўшар’я.

Андскі кондар — буйны грыф з бліскуча-чорным апярэннем, з каўняром белых пёраў вакол шыі і шырокай белай аблямоўкай на крылах, асабліва яскрава выяўляецца ў самцоў.

Цікавыя факты

Андскі кондар прысутнічае на гербе Чылі і гербе Балівіі.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Амерыканскія грыфы
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе