wd wp Пошук:

Трыясавы перыяд

Геахраналагічная шкала
Эон Эра Перыяд
Ф
а
н
е
р
а
з
о
й
Кайназой Чацвярцічны
Неаген
Палеаген
Мезазой Мел
Юра
Трыяс
Палеазой Перм
Карбон
Дэвон
Сілур
Ардовік
Кембрый
Д
а
к
е
м
б
р
ы
й
П
р
а
т
э
р
а
з
о
й
Неа
пратэразой
Эдыякарый
Крыагеній
Тоній
Меза
пратэразой
Стэній
Эктазій
Калімій
Палеа
пратэразой
Статэрый
Аразірый
Рыасій
Сідэрый
А
р
х
е
й
Неаархей
Мезаархей
Палеаархей
Эаархей
Катархей
Крыніца

Трыясавы перыяд, або трыяс — першы геалагічны перыяд мезазойскай эры. Наступны пасля пермскага перыяду, папярэднічае юрскаму. Пачаўся 252,17 ± 0,06 гадоў таму, скончыўся 201,3 ± 0,2 млн гадоў таму.[1] Працягваўся, такім чынам, каля 51 млн гадоў.

Уведзены Фрыдрыхам Альберці ў 1834 годзе, названы па наяўнасці трох слаёў у кантынентальных адкладах гэтага часу ў Заходняй Еўропе: пярэстага пясчаніку, ракавіннага вапняка і кейперу.

Падраздзяленне трыясавай сістэмы

СістэмаАддзелЯрусУзрост, млн гадоў таму
ЮраНіжніГэтангскіменш
ТрыясВерхніРэцкі201,3-208,5
Нарыйскі208,5-227
Карнійскі227-237
СярэдніЛадзінскі237-242
Анізійскі242-247,2
НіжніАленёкскі247,2-251,2
Індскі251,2-252,2
ПермЛапінскіЧансінскібольш

Геалагічныя падзеі

Да надыходу трыяса ўсе мацерыкі існавалі ў выглядзе адзінага гіганцкага суперкантынента — Пангеі. З надыходам трыяса Пангея пачала паступова расколвацца. У трыясе моцна скарачаюцца плошчы нутракантынентальных вадаёмаў, развіваюцца пустынныя ландшафты. Да гэтага перыяду адносіцца пачатак адкладаў парод таўрычаскай серыі, шырока распаўсюджанай у Крыму (нерасчлененные верхні трыяс і ніжняя юра). Гэтыя пароды складаюць ніжнюю частку Крымскіх гор.[2]

Клімат

Пацяпленне клімату выклікае высыханне многіх унутраных мораў. У пакінутых морах расце ўзровень салёнасці. Адбываецца паслабленне кліматычнай занальнасці і згладжванне тэмпературных адрозненняў.

Расліннасць

Выміранне насенных папарацей. У наземнай расліннасці пачалі пераважаць голанасенныя, цыкадавыя, гінкго і хвойныя.

Жывёльны свет

Склератаракс — раннетрыясавы лабірінтадонт

З’яўляюцца новыя групы малюскаў (слімакі, вустрыцы). Найбуйнейшымі драпежнікамі становяцца водныя.

У гэты ж час, адбываецца значнае падзенне разнастайнасці пазваночных.

На сушы развіваюцца рэптыліі. З’яўляюцца першыя цеплакроўныя — яйцакладныя млекакормячыя, а таксама прамыя продкі птушак (протаавіс). У трыясе шырокае распаўсюджванне атрымліваюць цекадонты — сухапутныя рэптыліі, які хутка рухалісь, продкі дыназаўраў.

Насякомыя

У трыясе ў розных групах насякомых асноўныя змены адбываюцца ў розны час.

Мастаданзаўр— гіганцкі сярэднетрыясавы лабірінтадонт

Сеткакрылыя на працягу ўсяго перыяду павялічвалі відавую разнастайнасць.

У раннім трыясе не было наземных жукоў, хоць у пермі яны былі шырока распаўсюджаныя.

У сярэднім трыясе расквітаюць паўцвердакрылыя, цвёрдакрылыя (як мяркуецца, большасць — водныя формы), стракозы і аўсянікі.

У познім трыясе з’яўляецца адзін з апошніх вялікіх атрадаў насякомых — двухкрылыя, а таксама перапончатакрылыя(адзінае сямейства Xyelidae, многія віды якога выміраюць у ранні ці сярэдні юрскі перыяд). Найбольш распаўсюджанымі становяцца мезазойскія сямействы Panorpidae, Orthophlebiinae. Разам з імі яшчэ даволі шматлікія былі Permochoristidae, якія вымерлі да нашага цела.

Дакладна вядома, што ў канцы трыяса існавалі прамакрылыя; у самцоў некаторых відаў меўся гукавы апарат на пярэдніх крылах для прыцягнення самак. У канцы трыяс вымерла адно з васьмі сямействаў стракоз.

На мяжы трыяса і юры, сінхронна з вялікім марскім выміраннем, адбываецца і падзенне разнастайнасці насякомых, хоць асноўныя змены іх складу адбыліся раней, яшчэ ў познім трыясе.

Заўвагі

  1. Международная стратиграфическая шкала (версия за январь 2013) на сайте Международной комиссии по стратиграфии
  2. Н. В. Короновский, А. Ф. Якушова Основы геологии Архівавана 6 ліпеня 2020. 22.5. ПОДВИЖНЫЕ ПОЯСА (ПЕРЕХОДНЫЕ ЗОНЫ И ОКЕАНЫ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Трыясавы перыяд
Катэгорыя·Геалагічныя перыяды