wd wp Пошук:

Сапфір

Сапфі́р (ад стар.-грэч.: σάπφειρος (sappheiros)[1] сіні камень, магчыма, ад іўр.: ספּיר (sapir) або персідскай назвы з тым жа значэннем) — адна з разнавіднасцей мінерала карунд, каштоўны камень розных адценняў, пераважна сіняга колеру. Хімічная формула Al2O3 (аксід алюмінія).

Тэмпература плаўлення 2040 °C. Шчыльнасць 3,93[2] г/см³. Малярная маса 101,94. Цвёрдасць па шкале Моаса — 9. Празрысты ў інфрачырвоным дыяпазоне да даўжыні хвалі прыкладна 6,5 мкм. Добры дыэлектрык і праваднік гіпергуку[2].

Сапфіры здабываюць у Індыі, Шры-Ланцы, Тайландзе, Аўстраліі, Кеніі, Калумбіі, ЗША[3].

Выкарыстанне

Сапфір выкарыстоўваецца пры вырабе прылад вакуумнай тэхнікі, святлафільтраў і святлаводаў. У мікраэлектроніцы ў вытворчасці мікрасхем.

Штучныя сапфіры

Штучныя карунды ўпершыню сінтэзаваны ў 1904 годзе французскім фізікам М. Вернейлем. Сучасныя сінтэтычныя карунды цяжка адрозніць ад прыродных (выкарыстоўваюцца аптычныя, рэнтгенаўскія і спектральныя даследванні)[3].

Штучныя сапфіры выкарыстоўваюцца ў лазернай тэхніцы, у вытворчасці вымяральных і авіяцыйных прыбораў, у ювелірнай прамысловасці.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.350
  2. 1 2 Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 982 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. 1 2 Сапфир // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вокіслы і гідравокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Каштоўныя камяні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы