wd wp Пошук:

Вільгельм II Гогенцолерн

Вільге́льм II (27 студзеня 1859, Патсдам — 4 чэрвеня 1941, Даорн) — імператар Германіі і кароль Прусіі (18881918), з дынастыі Гогенцолернаў.

Біяграфія

Скончыў Бонскі ўніверсітэт (1879). Брыгадны генерал-маёр (1888). Праводзіў палітыку ўмацавання кайзераўскага рэжыму на аснове класавага кампрамісу паміж буйнымі аграрыямі і буржуазіяй. У рабочым пытанні балансаваў паміж палітыкай рэпрэсій і сацыяльнай дэмагогіяй. Праводзіў агрэсіўную знешнюю палітыку, накіраваную на стварэнне германскай каланіяльнай імперыі, пашыраў германскую экспансію на Балканах, Блізкім Усходзе, Усходняй Азіі, Афрыцы, што прывяло да абвастрэння саперніцтва Германіі з Вялікабрытаніяй, Расіяй, Францыяй і садзейнічала набліжэнню 1-й сусветнай вайны.

Першая сусветная война

Вільгельм II нясе асабістую адказнасць за развязванне Першай сусветнай вайны.

Займаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Вільгельм ІІ быў рашучым прыхільнікам ваеннай палітыкі, якая праводзілася ў 19141918 гадах. Пасля замаху на эрцгерцага Франца Фердынанда ў чэрвені 1914 года гарантаваў Аўстра-Венгрыі ўсялякую дапамогу з боку Германіі ў барацьбе з «сербскім варварствам». У часе вядомага выступу ў Рэйхстагу ў жніўні 1914 года сцвярджаў: «Ад сённяшняга дня я не ведаю палітычных партый, я ведаю толькі грамадзян Германіі». Палітыку кайзера падтрымалі ўсе дэпутацкія фракцыі Рэйхстага. У тым ліку сацыял-дэмакраты і католікі, якія да гэтага часу крытычна ставіліся да вайны.

У ходзе вайны, большую частку якой правёў у Вярхоўнай стаўцы нямецкіх войск у Плесе (Сілезія, цяпер Польшча), Вільгельм стаў паступова губляць уплыў на дзеянні на ваенным тэатры. Фактычна аб усіх найбольш важных аперацыях прымалі рашэнні генералы Эрых Людэндорф і Паўль фон Гіндэнбург.

Ад 1915 года Вільгельм фактычна быў пазбаўлены ўлады.

Тым не менш бачнасць уплывовасці ён імкнуўся ствараць. 29 ліпеня 1917 года Вільгельм наведаў на ўласным цягніку тэатр ваенных дзеянняў нападалёк ад Смаргоні, каб выказаць удзячнасць салдатам і афіцэрам, якія прымалі ўдзел ў абарончых баях з 19 па 26 ліпеня на пазіцыях Смаргонь-Крэва і адбіўшым рускія войскі пад час Крэўскай аперацыі[7].

Адрачэнне ад прастолу

Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ў Германіі ўцёк у Нідэрланды і 28.11.1918 адрокся ад прастолу. Паводле рашэння Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919) падлягаў суду міжнароднага трыбунала, але не быў прыцягнуты да адказнасці, падтрымаў устанаўленне ў Германіі нацысцкай дыктатуры. Аўтар мемуараў Aus meinem Leben. 1859—1888. K. F. Koehler, Leipzig 1926; Ereignisse und Gestalten aus den Jahren 1878—1918. K. F. Koehler, Leipzig und Berlin 1922; Erinnerungen an Korfu. De Gruyter & Co., Berlin 1924.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Wilhelm II, German Emperor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 William II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.irishtimes.com/news/world/europe/the-man-who-would-be-kaiser-1.1884029 Праверана 26 сакавіка 2015.
  4. 1 2 3 Kindred Britain
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. (unspecified title)Corps Borussia Bonn.
  7. Як кайзер Вільгельм II прыязджаў на Смаргоншчыну Архівавана 4 студзеня 2014. // «Рэгіянальная газета»
Папярэднік:
Фрыдрых III
Імператар германскі
18881918
Пераемнік:
Папярэднік:
Фрыдрых III
Кароль прускі
18881918
Пераемнік:
Тэмы гэтай старонкі (54):
Кавалеры ордэна Падвязкі
Афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Род Гогенцолернаў
Камандоры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Нарадзіліся ў Берліне
Кавалеры ордэна Святога Станіслава
Асобы
Кавалеры ордэна Кірыла і Мяфодзія
Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Памерлі ў 1941 годзе
Пахаваныя ў Нідэрландах
Гросадміралы Германскай імперыі
Кавалеры ордэна Нарвежскага льва
Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Памерлі ў правінцыі Утрэхт
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Германскія імператары
Мальтыйскія рыцары
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
Кавалеры Вялікага крыжа ваеннага ордэна Вільгельма
Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
Нарадзіліся ў 1859 годзе
Памерлі 4 чэрвеня
Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
Кавалеры ордэна Святога Губерта
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Кавалеры ордэна Каралеўскага дому Чакры
Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
Кавалеры ордэна Слана
Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
Дактары юрыдычных навук
Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Кавалеры ордэна Серафімаў
Каралі прускія
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кавалеры Ганзейскага крыжа
Гогенцолерны
Нарадзіліся 27 студзеня
Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалеры Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Кавалеры ордэна Чорнага арла
Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха