wd wp Пошук:

Каралеваслабодскія камяні з крыжамі

Каралеваслабодскія камяні з крыжамігранітныя валуны, на якіх высечаны старадаўнія выявы крыжоў; гістарычныя славутасці. Выяўлены пры археалагічных раскопках у вёсцы Каралева Слабада-2 (Краснаўскі сельсавет, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь). Знаходзяцца на тэрыторыі Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Валуны можна аднесці да т. з. закладных (падмуркавых) камянёў з крыжамі[1]. Яны з’яўляюцца адметнымі прыкладамі знаходак, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб старадаўніх звычаях.

Камень 1

Герб г. Казімір.

У 2007 г. пры раскопках г. Казімір, які існаваў у 17 ст. на месцы в. Каралева Слабада-2, былі знойдзены фундаментныя валуны. Як лічыць доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін (г. Мінск), яны ляжалі ў падмурку вялікай пабудовы, магчыма, ратушы.

Пасля перавозкі знаходак у Музей гісторыі г. Светлагорска рабочы музея заўважыў на адным з валуноў выяву 4-канцовага крыжа. Просты роўнаканцовы крыж мае даўжыню каля 10 см у вертыкальнай і гарызантальнай рысах, пры іх шырыні і глыбіні каля 1 см.[2]

Камень 2

У 2009 г. у в. Каралева Слабада-2 вяліся раскопкі на царковішчы Благавешчанскага храма, які вядомы па дакументах з 1835 г. (як мяркуецца, існаваў з часу г. Казіміра). Пры раскопках былі выяўлены фундаментныя валуны[3]. На адным з іх кіраўнік раскопак С. Рассадзін вызначыў неглыбока высечаную выяву 6-канцовага крыжа, пад якім сімвалічная выява гары Галгофа.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напр., у 19 ст. камень з крыжам быў закладзены ў падмурак моста праз р. Енісей.
  2. Рассадин С. Е. Историко-археологические открытия последних лет на территории Светлогорского района и города Светлогорска в Беларуси // Пензенский археологический сборник / Пензенский институт развития образования. Вып. 3. — Пенза, 2010. С. 344—375. (руск.)
  3. Маслюкоў Т. Новыя знаходкі беларускіх археолагаў // Regionby.org. 2009.08.14.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Славутасці Светлагорскага раёна
Катэгорыя·Каралёва Слабада 2
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Хрысціянства ў Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі