Акчака́я, Акджакая[1] — бяссцёкавая ўпадзіна ў Туркменістане, у паўночна-заходняй частцы пустыні Каракумы, на поўдзень ад Сарыкамышскай катлавіны.
Даўжыня ўпадзіны каля 50 км, шырыня 6 км. Адносная глыбіня 200 м (самая глыбокая ў Туркменістане). Дно ўпадзіны знаходзіцца на 81 м ніжэй узроўня мора.
Упершыню даследавана ў 1935 годзе Э. М. Мурзаевым[2].