wd wp Пошук:

Мургаб

Мургаб (туркм.: Murgap) — рака ў Туркменістане і Афганістане. Даўжыня ракі 978 км, плошча басейна 46,9 тыс. км². Выток знаходзіцца ў Афганістане. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ля пасёлка Тагтабазар, што ў 486 км ад вусця, каля 52 м³/сек. Сярэдняя мутнасць вады 4500 г/м³. Побач з горадам Мары ў Мургаб уліваецца Каракумскі канал. Далей рака каналізаваная, у яе таксама ідзе сліў калектараў з аазіса Мары. Канал-калектар ідзе на паўночны захад, дзе на мяжы Ахалскага і Марыйскага велаятаў утварае сетку азёр. На рацэ размешчаны Ташкепрынскае, Казыклыбенцкае, Іалатанскае, Гіндукушскае і Сарыязінскае вадасховішчы.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі Афганістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэкі Туркменістана
Катэгорыя·Басейны бяссцёкавых абласцей Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Бяссцёкавыя рэкі