wd wp Пошук:

Капібара

Капіба́ра (гуар.: Kapiÿva), або Вадасві́нка (Hydrochoerus hydrochaeris) — самы вялікі сучасны грызун[1], належыць да сямейства свінкавых. Некаторыя аўтары адносяць капібару да монатыповага сямейства вадасвінкавых (Hydrochoeridae)[2]. Капібара — траваедная жывёла з вельмі масіўным целаскладам (вага можа даходзіць да 65 кг), якая вядзе паўводны лад жыцця і пражывае ў Паўднёвай Амерыцы.

Арэал

Пашырана ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Жыве на берагах вадаёмаў і на балотах у трапічных лясах.

Біялагічнае апісанне

Малюнак чэрапа капібары.
Як і ва ўсіх грузыноў, разцы ў капібары растуць на працягу ўсяго жыцця, што вымушае жывёлу пастаянна іх сточваць.
Капібары ў возеры, якое знаходзіцца ў саванным рэгіёне Льянас у Венесуэле.
Капібара — выдатны плывец.
Самка з дзецьмі.
Група капібар у пазнаньскім заапарку.

Самы буйны з сучасных грызуноў — даўжыня цела 100—130 см, вышыня ў карку каля 50 см, маса да 60 кг і больш. Укрыта рэдкімі, доўгімі (да 10 см) і грубымі валасамі. Спіна рыжавата-бурая або шараватая, бруха жаўтавата-бурае. Канечнасці доўгія, галава выцягнутая, спераду тупая. Паміж пальцамі няпоўныя плавальныя перапонкі. Вядзе паўводны спосаб жыцця, добра плавае і нырае. Жыве групамі. Раз у год нараджае 2—8 дзіцянят. Корміцца прыбярэжнай і воднай расліннасцю.

Выкарыстанне

Аб’ект промыслу (мяса, скура). Добра прыручаецца, ёсць спробы зрабіць свойскай. Колькасць скарачаецца.

Літаратура

Зноскі

  1. Adriana Maldonado-Chaparroa, Daniel T. Blumstein Management implications of capybara (Hydrochoerus hydrochaeris) social behavior – w: Biological Conservation nr. 141 (англ.) . — Elsevier B.V., 2008. — ISSN 00063207.
  2. Alvaro Mones, Juhani Ojasti Hydrochoerus hydrochaeris (англ.)  // Mammalian Species. — American Society of Mammologists, 16 чэрвеня 1981 г.. — № 264. — С. 1-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паўводныя сысуны
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе
Катэгорыя·Сысуны Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Эндэмікі Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Грызуны