wd wp Пошук:

Канстанцін Пракопавіч Кутрухін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кутрухін. Канстанцін Пракопавіч Кутру́хін (руск.: Константин Прокофьевич Кутрухин, 20 студзеня (1 лютага) 1916 — 27 чэрвеня 1944, у раёне вёсак Хадакова і Татаршчына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).

Біяграфія

Канстанцін Пракоф’евіч Кутрухін нарадзіўся ў вёсцы Удзельны Шумец Юрынскай воласці Васільсурскага павета Ніжагародскай губерні (зараз вёска Удзельны Юрынскага раёна, Рэспубліка Марый Эл, Расія). Скончыў 5 класаў школы, працаваў у калгасе. З 1937 года да снежня 1940 года на службе ў Чырвонай Арміі. Пасля звальнення вярнуўся працаваць у калгас. Зноў прызваны на службу ў ліпені 1941 года. Удзельнік баявых дзеянняў з красавіка 1942 года. Прымаў удзел у абароне Сталінграда, Беларускай наступальнай аперацыі.

Камандзір стралковага аддзялення 156-га стралковага палка 51-й стралковай дывізіі (6-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі сяржант К. П. Кутрухін вызначыўся ў чэрвені 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня аддзяленне К. Кутрухіна першым пераадолела раку і адбіла 5 контратак праціўніка.

27 чэрвеня 1944 года у раёне вёсак Хадакова і Татаршчына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці сяржант Кутрухін павёў сваё аддзяленне на штурм варожага дзота. У крытычны момант бою К. Кутрухін закрыў амбразуру дзота сваім целам, забяспечыўшы гэтым наступленне і вызваленне населеных пунктаў.

Быў пахаваны на ўскрайку лесу за 800 м на паўднёвы захад ад вёскі Парэчча. Пазней прах К. П. Кутрухіна перапахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у вёсцы Дубраўка Ушацкага раёна.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марый Эл
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай губерні
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна