wd wp Пошук:

Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаўёў. Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў (нар. 30 сакавіка 1933, Ленінград) — беларускі вучоны ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі шмататамных малекул. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1976).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956).

У 1959—1972 гадах малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1972—1992 гадах загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава АН Беларусі, у 1992—2006 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2007 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі ім. Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР (1980) за цыкл работ «Фатоніка біялагічна важных пігментаў і іх аналагаў». Дзяржаўная прэмія СССР (1986) за цыкл работ «Фотавыпальванне стабільных спектральных правалаў і селектыўная спектраскапія складаных малекул».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па вывучэнні палярызацыі люмінесцэнцыі, электронна-вагальных спектраў, электроннай структуры ўзбуджаных станаў малекул тыпу хларафіла і працэсаў пераўтварэння энергіі светлавога ўзбуджэння ў малекулярных сістэмах на іх аснове. Вызначыў сіметрыю малекул парфірынаў і металапарфірынаў. Даў агульную і дэталёвую інтэрпрэтацыю электронна-вагальных спектраў парфіну і яго аналагаў. Даследаваў нізкатэмпературныя рэакцыі фотатаўтамерызацыі парфірынаў, вывучэнне якіх паклала пачатак новаму напрамку ў малекулярнай спектраскапіі высокага разрашэнню — фотавыпальвання стабільных спектральных правалаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 14 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. САЛАЎЁЎ Канстанцін Мікалаевіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»