wd wp Пошук:

Канстанцін Мікалаевіч Караткоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караткоў. Канстанцін Мікалаевіч Каратко́ў[1] (руск.: Константин Николаевич Коротков; 8 сакавіка 1890 Варонеж — 19 сакавіка 1954, Мінск) — савецкі вучоны-хімік, доктар хімічных навук (1943), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950, член-карэспандэнт з 1947 года), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Варонежы. У 1911 годзе скончыў Саратаўскае хіміка-тэхналагічнае вучылішча і паступіў на хімічнае аддзяленне Харкаўскага тэхналагічнага інстытута[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе быў прызваны ў дзеючую армію[2]. У 1919 годзе паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які скончыў у 1924[1][3] годзе. Вучобу ў інстытуце спалучаў з працай у якасці асістэнта на кафедры прафесара У. В. Шкацелава[2]. З 1925 года — дацэнт кафедры, у 1929—1930 гадах — дэкан ляснога факультэта. З 1930 года К. М. Караткоў у Беларускім лесатэхнічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры хіміі, у 1930—1932 гадах — намеснік дырэктара інстытута. У 1941—1944 гадах працаваў ва Уральскім лесатэхнічным інстытуце, займаў пасаду загадчыка кафедры хіміі. У 1942 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1945 года зноў працаваў у Беларускім лесатэхнічным інстытуце. У 1942—1952 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР, з 1952 года — загадчыка лабараторыі лесахіміі[2].

Памёр 19 сакавіка 1954 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па тэорыі сухой перагонкі драўніны, вывучэнні тэрпенавых вуглевадародаў, распрацоўцы тэхнікі падсочкі. Вывучаў кінетыку акіслення шкіпінараў і каніфолі. У выніку экспедыцыйных даследаванняў была выяўленая сыравінная база для вытворчасці каніфолі ў Беларусі. Аўтар больш за 40 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 1999
  2. 1 2 3 4 5 6 Имя в белорусской науке: Коротков Константин Николаевич (руск.)
  3. Памяці вучонага: Караткоў Канстанцін Мікалаевіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэтаў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэканы
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»