wd wp Пошук:

Каніфоль

Каніфоль, каліфоня[1] (лац.: colophonia resina — калафанійская смала) гарпіус — цвёрдая фракцыя, якая астаецца ад смол хвойных дрэваў пасля адгонкі лятучых рэчываў.

Шклопадобнае крохкае рэчыва ад светла-жоўтага да цёмна-чырвонага колеру. Хімічна — сплаў смаляных кіслот. Не раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў ацэтоне, спірце, шкіпінары, бензіне. З асновамі ўтварае солі.

Ужываецца для праклейкі паперы, у электратэхнічнай прамысловасці, у вытворчасці лакаў, лінолеуму, сургучу, замазак.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Смолы