wd wp Пошук:

Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юхневіч. Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч, Кастусь Юхневіч (15 снежня 1896, в. Пушкарышкі Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ. (цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — 14 жніўня 1971, Браслаў) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Скончыў гарадскую школу ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў Шаўлях (цяпер Шаўляй, Літва). Ваяваў у складзе расійскай арміі ў 1-ю сусветную вайну. У 1917 вярнуўся на Браслаўшчыну, займаўся беларускай асветнай працай сярод насельніцтва, арганізацыяй кааперацыі. У 1920-я ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, які дзейнічаў у Заходняй Беларусі. З 1926 у кіраўніцтве партыі «Беларускі сялянскі саюз». Супрацоўнічаў з газетай «Сялянская ніва», выступаў на яе старонках як публіцыст. У 1928 за беларускую патрыятычную дзейнасць арыштаваны польскімі ўладамі, два месяцы правёў у Лукішскай турме ў Вільні. Вызвалены пасля таго, як быў абраны паслом у польскі сейм і атрымаў дэпутацкую недатыкальнасць. Палітычную дзейнасць не спыняў да канца 1930-х. Публікаваўся на старонках часопісу «Новы шлях». Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Пасля вяртання з лагераў жыў у Браславе. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Члены Беларускага пасольскага клуба
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага сялянскага саюза
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі
Катэгорыя·Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
Катэгорыя·Члены Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Зняволеныя Лукішскай турмы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новааляксандраўскім павеце
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Браславе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі