wd wp Пошук:

Сялянская ніва

«Сялянская ніва» — грамадска-палітычная, літаратурная і гаспадарчая газета Беларускага сялянскага саюза. Выдавалася з 6 снежня 1925 да 7 ліпеня 1930 у Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень. Выдавец Ф. Ярэміч. Проціпастаўляла сацыяльна-палітычныя і нацыянальныя інтарэсы заходнебеларускага сялянства «нацыянальначужому» гораду, культывавала беларускія сялянскія традыцыі. Адстойвала сваю тактыку барацьбы за нацыянальную незалежнасць. Друкавала вершы М. Васілька, М. Краўцова, Г. Леўчыка, Улад-Ініцкага (У. Паўлюкоўскага), Ф. Грышкевіча, Я. Башкіра (І. Пачопкі), П. Крэня, С. Пеюна (Новік-Пеюна), П. Сокала (Масальскага), Я. Нарцызава (Драздовіча), апавяданні А. Васілеўскага, С. Грынкевіча. Змясціла агляд творчасці Я. Купалы, зроблены Я. Светазарам (Краўцовым), рэцэнзію на зборнік паэзіі У. Жылкі «На ростані», літаратурна-гістарычную нататку пра Эмілію Плятэр, фальклорна-этнаграфічныя артыкулы М. Вяршыніна, М. Пецюкевіча, перадрук паэмы Я.Коласа «Сымон-музыка», пераклады з Гі дэ Мапасана, А. Дадэ, Э. Заля. Выйшлі 199 нумароў, асобныя канфіскаваны цэнзурай.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 16 лютага 2022.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Газеты Вільнюса на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Беларускі сялянскі саюз