wd wp Пошук:

Беларускі сялянскі саюз

Беларускі сялянскі саюз, Biełaruski Sialański Sajuz (БСС) (польск.: Białoruski Związek Włościański) — беларуская нацыянальная партыя парламенцкага тыпу ў Заходняй Беларусі ў 19251932 гг.

Створаны ў Вільні беларускімі пасламі ў польскім сейме В. Рагулем і Ф. Ярэмічам у процівагу БСРГ. Да сакавіка 1926 г. існаваў як ініцыятыўная група. На першай канферэнцыі 24 сакавіка 1926 г. прынята палітычная праграма і абраны ЦК БСС. У склад ЦК (знаходзіўся ў Вільні) увайшлі В. Рагуля, Ф. Ярэміч (старшыні), А. Більдзюкевіч, Б. Туронак (віцэ-старшыні). Цэнтральны друкаваны орган — газета «Сялянская Ніва».

З мэтаю пашырэння сваёй сацыяльнай базы сярод беларускага сялянства кіраўнікі БСС разам з лідарамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі летам 1926 г. стварылі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1925 годзе
Беларускі сялянскі саюз
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Зніклі ў 1932 годзе
Палітычныя партыі паводле алфавіта
Арганізацыі Заходняй Беларусі