wd wp Пошук:

Кандрат Фёдаравіч Рылееў

Кандрат Фёдаравіч Рылееў (29 верасня 1795, сяло Батава — 25 ліпеня 1826) — рускі паэт, дзекабрыст.

Біяграфія

Скончыў 1-ы кадэцкі корпус у Пецярбургу ў 1814 годзе. Удзельнік замежных паходаў расійскай арміі 1814-15 гадоў. З 1818 года ў адстаўцы. З 1821 года ў Пецярбургу, засядацель крымінальнай палаты, з 1824 года ў канцылярыі «Расійска-амерыканскай гандлёвай кампаніі». У 1823-25 гадах з А.Бястужавым выдаваў альманах «Полярная звезда». З 1823 года член Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, адзін з кіраўнікоў паўстання 14 снежня 1825 года на Сенацкай плошчы. Павешаны ў Петрапаўлаўскай крэпасці.

Творчасць

Друкаваўся з 1820 года. Стварыў узоры грамадзянска-палітычнай лірыкі («Грамадзянін», «Бястужаву»). У гістарычных думах «Іван Сусанін», «Смерць Ермака» свабодалюбівыя патрыятычныя ідэі. Аўтар агітацыйных супрацьурадавых песень (разам з Бястужавым), любоўнай лірыкі, паэм «Налівайка» (не завершана), «Вайнароўскі» (1825). У 1815 годзе служыў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў мястэчку Сталовічы (сёння Баранавіцкі раён) — тут адбываліся яго сяброўскія сустрэчы з Т.Занам і ў Нясвіжы. Матэрыялы пра яго захоўваюцца ў Валеўскім народным краязнаўчым музеі.

Беларускія пераклады

На беларускую мову думу «Смерць Ермака» пераклаў У. Дзюба, думу «Рагнеда» — Г. Кажамякін.

Зноскі

  1. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1795 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Першага кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Дзекабрысты
Катэгорыя·Памерлі ў 1826 годзе