wd wp Пошук:

Кангрэс народа Беларусі

Кангрэ́с наро́да Белару́сі[1][2] — сход прадстаўнікоў камуністычных і прарасійскіх арганізацый[3][4], які адбыўся 11 верасня 1993 года ў Мінску.

Правядзенне

19 жніўня 1993 года быў створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы кангрэса, які ўзначаліў дэпутат Вярхоўнага Савета Васіль Новікаў. Дэвізам быў выбраны «Згода і адзінства, мір і дабрабыт», мэта правядзення — «прадухіленне нацыянальнай катастрофы». Планаваўся ўдзел па 180 кандыдатаў ад кожнай вобласці Беларусі і 300 ад Мінска[5].

Сход адбываўся ў будынку інфармацыйна-культурнага цэнтра Савета міністраў. Прысутнічалі 1377 дэлегатаў: народныя дэпутаты, прадстаўнікі моладзевых, жаночых, рэлігійных і ветэранскіх арганізацый Беларусі, Расійскага агульнанароднага саюза[ru], ЦК кампартый Украіны і Літвы[lt], дыпламатычныя прадстаўнікі Кітая, Паўночнай Карэі, В’етнама, Югаславіі і іншых[2]. Адным з сустаршыняў быў будучы кіраўнік адроджанай Камуністычнай партыі Беларусі Віктар Чыкін[6].

У сваім выступе тагачасны кіраўнік «Народнага руху Беларусі»[7][8] Сяргей Гайдукевіч прапанаваў прызнаць падпісанне Белавежскіх пагадненняў 8 снежня 1991 года памылкай[2]. Народны дэпутат Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «на каленях гатовы паўзці ў Расію»[3][4][5].

Кангрэс зацвердзіў дэкларацыю з намерам забяспечыць удзел Беларусі ў Дагаворы аб калектыўнай бяспецы, а пасля аднавіць СССР. У эканамічнай сферы дэкларацыя патрабавала адміністрацыйнага рэгулявання, згортвання прыватызацыі, дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемствам, калгасам і саўгасам. У культуры і навуцы прапаноўвалася ўвядзенне дзвюхмоўя, аднаўлення гістарычнай праўды[5].

Пасля кастрычніцкіх падзей у Расіі кангрэс звярнуўся да Вярхоўнага Савета з патрабаваннем правесці нечарговую сесію дзеля адстаўкі старшыні Станіслава Шушкевіча, скасаваць Белавежскія пагадненні і прыняў рашэнне ўмацоўваць мясцовую савецкую ўладу.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Кангрэс народа Беларусі(нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 18 студзеня 2021.
  2. 1 2 3 Кангрэс народа Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  3. 1 2 Валерий Карбалевич. Путь Лукашенко к власти // Белоруссия и Россия: общества и государства / редактор-составитель Д. Е. Фурман. — М.: Права человека, 1998. — С. 226—258.
  4. 1 2 Навумчык, Сяргей 1993, Лукашэнка: „Я гатовы на каленях паўзьці ў Расію“(нявызн.). Дзевяноста трэці. Радыё «Свабода» (8 кастрычніка 2018). Праверана 18 студзеня 2021.
  5. 1 2 3 Кур’яновіч, Аляксандр Халодны кастрычнік 93-га(нявызн.). Повязь часоў. Новы час (31 кастрычніка 2018). Праверана 18 студзеня 2021.
  6. Туга па радзіме = Тоска по родине // Российская газета. — 22 сентября 1993.
  7. Марціновіч, Ягор Сын у Германіі, дачка ў Аўстрыі: гісторыя жыцця і сямейная драма вечнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча(нявызн.). Улада. Наша Ніва (24 ліпеня 2015). Праверана 18 студзеня 2021.
  8. Галина Дракохруст, Юрий Дракохруст, Дмитрий Фурман. Трансформация партийной системы Беларуси // Белоруссия и Россия: общества и государства / редактор-составитель Д. Е. Фурман. — М.: Права человека, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Верасень 1993 года
Настальгія па СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Камунізм у Беларусі
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Падзеі ў Мінску
1993 год у Беларусі
Вікіпедыя:Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Падзеі 11 верасня