wd wp Пошук:

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор уступіў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўступілі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.

Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з 31 снежня 1993), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.

АДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.

4 лютага 2009 года ў Маскве лідары краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Вучэнні

ДатаНазва (месца)Заўвагі
117—20 жніўня 2020«Эшалон-2020»
212—16 кастрычніка 2020[1]«Непарушнае брацтва-2020» (Республіка Беларусь)камандна-штабныя вучэнні
322 ліпеня 2021«Граніца 2021» (Таджыкістан)
418—23 кастрычніка 2021«Узаемадзеянне», «Пошук» і «Эшалон» (таджыкска-афганская граніца)
58—12 лістапада 2021[2]«Непарушнае брацтва-2021» (Расійская Федэрацыя)вучэнні ў выглядзе міратворчай аперацыі
627 чэрвеня — 4 ліпеня 2022[3]«Нелегал-2022» (тэрыяторыя дзяржаў-членаў АДКБ)супрацьдзеянне незаконнай міграцыі
7 2—5 жніўня 2022[4] «Кобальт-2022»
8 26 верасня — 8 кастрычніка 2022[5] «Пошук-2022», «Эшалон-2022» і «Узаемадзеянне-2022» (Казахстан)[6]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Как в Беларуси проходят учения “Нерушимое братство-2020” (нявызн.). Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 21 кастрычніка 2020.
  2. В России в ноябре пройдут учения миротворцев ОДКБ(руск.) . aif.ru (1 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2021.
  3. Более 1,5 тыс. нарушений миграционного законодательства в странах ОДКБ выявлено на первом этапе операции «Нелегал» (нявызн.). БелТА (7 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2022. Праверана 7 ліпеня 2022.
  4. В Кыргызстане прошло тактико-специальное учение ОДКБ «Кобальт-2022» (нявызн.). Праверана 6 жніўня 2022.
  5. Kazahstan domaćin vojnih vježbi zemalja CSTO-a(басн.) . balkans.aljazeera.net.
  6. Putin najavio nove vojne vježbe CSTO-a(басн.) . balkans.aljazeera.net.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Май 1992 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падзеі 15 мая
Катэгорыя·Ваенна-палітычныя блокі
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы