wd wp Пошук:

Жэрэмі Нжытап

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жэрэмі Сорэле Нжытап Фотса (англ.: Geremi Sorele Njitap Fotso; 20 снежня 1978, Бафусам, Камерун) — былы футбаліст зборнай Камеруна. Гуляў як на пазіцыі паўабаронцы, так і на пазіцыі абаронцы. З’яўляецца адным з самых тытулаваных футбалістаў Афрыкі.

Клубная кар’ера

Прафесійную кар’еру пачынаў у 1995 годзе ў камандзе вышэйшай лігі камерунскага чэмпіянату «Расінг Бафусам».

У 1996 годзе склаў кантракт з камандай вышэйшай лігі чэмпіянату Парагвая «Сера Партэнья».

У 1997 годзе пераехаў у Турцыю, падпісаўшы кантракт з «Генчлербірлігі». Правёў у камандзе 2 сезоны.

З 1999 па 2003 год гуляў за мадрыдскі «Рэал». У складзе каманды станавіўся пераможцам Лігі Чэмпіёнаў у 2000 і 2002 гадах.

Сезон 20022003 гадоў, на правах арэнды, правёў у англійскім «Мідлсбра». Правёў выдатны сезон, адыграўшы 33 гульні і забіўшы 7 галоў.

У ліпені 2003 года за 6,9 млн фунтаў быў набыты клубам «Чэлсі». Правёў у камандзе 4 сезоны. У складзе каманды выйграваў:

Пры трэнеры Клаўдзіа Раньеры быў гульцом асноўнага складу. З прыходам Жазэ Маўрынью прыйшлося змагацца за месца ў складзе з Паўлу Ферэйра.

У ліпені 2007 года, на правах вольнага агента, падпісаў трохгадовы кантракт з клубам «Ньюкасл Юнайтэд».

Міжнародная кар’ера

За зборную Камеруна гуляў з 1996 года. Удзельнік Чэмпіянату свету 2002 года. У складзе зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам 2000 года. Выйграваў Кубак афрыканскіх нацый 2000 і 2002 гадоў. У 2008 годзе стаў срэбным прызёрам.

Зноскі

  1. Njitap Geremi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Geremi // FBref.com
  3. NJITAP SORELE FOTSO GEREMI // Base de Datos del Futbol Argentino

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Камеруна
Катэгорыя·Ігракі ФК Ларыса
Катэгорыя·Ігракі ФК Сера Партэнья
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходнім рэгіёне (Камерун)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мідлсбра
Катэгорыя·Ігракі зборнай Камеруна па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Расінг Бафусам
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Генчлербірлігі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбалістаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Анкарагюджу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбалістаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы