wd wp Пошук:

Поль Бія

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бія. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Поль Бія́ (фр.: Paul Biya; нар. 13 лютага 1933, Мвамекаа, Французскі Камерун) — камерунскі палітычны і дзяржаўны дзеяч; прэм’ер-міністр Камеруна (19751982), затым прэзідэнт Камеруна1982).

Біяграфія

Палітычная кар’ера

Поль Бія нарадзіўся 3 лютага 1933 года ў вёсцы Мвамекаа. Па этнічнай прыналежнасці фанг (булу)[4]. У 1956 годзе скончыў ліцэй генерала Леклерка ў Камеруне, атрымаў дыплом па спецыяльнасці «філасофія»[5]. З чэрвеня 1956 года праходзіў навучанне ў ліцэі Луі ле Гран у Парыжы, таксама вучыўся ў Сарбоне[5]. У 1962 годзе ён скончыў Інстытут даследаванняў «заморскіх тэрыторый» у Парыжы[6]. У тым жа годзе Бія паступіў на дзяржслужбу, працаваў чыноўнікам па асобых даручэннях у канцылярыі прэзідэнта Ахмаду Ахіджа, затым у 1964 годзе быў прызначаны дырэктарам кабінета ў Міністэрстве нацыянальнай адукацыі, моладзі і культуры, а ў 1965 годзе стаў генеральным сакратаром Міністэрства[4].

30 чэрвеня 1975 года Поль Бія быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Камеруна[4].

Прэзідэнт

4 лістапада 1982 года прэзідэнт Ахмаду Ахіджа нечакана абвясціў пра сваю адстаўку. 6 лістапада, паводле канстытуцыі, Поль Бія змяніў яго на пасадзе прэзідэнта[4]. У жніўні 1983 года Бія абвінаваціў Ахіджа ў падрыхтоўцы чэрвеньскага дзяржаўнага перавароту[7]. 14 верасня Поль Бія стаў старшынёй партыі Камерунскі нацыянальны саюз, пераназванай у 1985 годзе ў Дэмакратычнае аб’яднанне камерунскага народа[4].

Поль Бія і прэзідэнт ЗША Джордж Буш, 2003.

6 красавіка 1983 года ўрадавыя войскі здушылі спробу ваеннага перавароту. Пасля гэтага Бія распусціў Рэспубліканскую гвардыю[7]. Ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах 14 студзеня наступнага года і быў пераабраны на выбарах 24 красавіка 1988 года з вынікам 98,75 % галасоў[8].

11 кастрычніка 1992 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Поль Бія, набраўшы 39,98 %[8]. У 1996 годзе Бія быў абраны тэрмінам на год старшынёй Арганізацыі Афрыканскага Адзінства[4]. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 12 кастрычніка 1997 года, ён быў пераабраны з вынікам 92,57 % галасоў[8].

11 кастрычніка 2007 года ў краіне адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, паводле вынікаў якіх Бія зноў атрымаў перамогу, набраўшы 70,92 % галасоў[8].

9 кастрычніка 2011 года Поль Бія быў пераабраны, набраўшы на прэзідэнцкіх выбарах 77,99 % галасоў[8].

Поль Бія вінаваціцца многімі ў дыктатуры, асабліва выхадцамі з былога Брытанскага Камеруна. У шматлікіх спісах сучасных дыктатараў свету Бія таксама фігуруе нароўні з Мсваці III, Тэадора Абіянгам Нгема Мбасога і Робертам Мугабэ[9][10]. Так, у рэйтынгу часопіса Парад за 2009 ён займае 19-ю пазіцыю ў спісе найгоршых дыктатараў свету[11].

Зноскі

  1. Paul Biya // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul Biya // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Paul Biya // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 5 6 Бія Поль. Біяграфія(нявызн.), E-News.com.ua .
  5. 1 2 Екатерина Адамова, Кирилл Новиков, Антон Парыгин, Максим Сухманский, Анна Черникова. Все мировые лидеры(нявызн.), Журнал «Власть» (01.09.2003).
  6. Кто есть кто в мировой политике. — М.: Политиздат, 1990. — С. 61. — ISBN 5-250-00513-6.
  7. 1 2 Jonathan C. Randal. Tales of Ex-Leader’s Role In Revolt Stun Cameroon(англ.) , The Washington Post (April 15, 1984).
  8. 1 2 3 4 5 Elections in Cameroon(англ.) , AFRICAN ELECTIONS DATABASE .
  9. David Wallechinsky, Tyrants: the World’s 20 Worst Living Dictators, Regan Press, 2006, pp. 286—290
  10. The World’s Worst Dictators — 2007
  11. Parade Magazine. « The Worlds 10 Worst Dictators», 22 March 2009
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя)
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Доблесці (Камерун)
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Камеруна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Заслуг (Камерун)
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Камеруна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага