wd wp Пошук:

Каменяломнік балотны

Каменяломнік балотны[3][4][5] (Saxifraga hirculus) — від травяністых раслін роду каменяломнік (Saxifraga) сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae).

Батанічнае апісанне

Каменяломнік балотны. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом (адзіночнае або іх некалькі) вышынёй 10—15 (20) см і доўгімі аблісцелымі паўзучымі парасткамі, зрэдку ўтварае невялікія дзярнінкі. Сцябло ў верхняй частцы апушанае адтапыранымі рыжаватымі валаскамі, тонкае, далікатнае[5]. Лісце лінейналанцэтнае, светла-зялёнае, вузкае. Хвосцікі ніжніх лістоў, як і верхняя частка сцябла, пакрытыя валасінкамі ржавага колеру. Кветкі маюць 5 ярка-жоўтых вузкіх пялёсткаў, 10 тычынак і дасягаюць 1 см у дыяметры. Кветкі часам з аранжавымі плямамі. Пасля цвіцення утвараецца прадаўгаватая 2-гнёздавая каробачка з насеннем[5].

Распаўсюджанне

Цыркумпалярны арктаальпійскі рэліктавы від. Пашырэнне: Еўразія (арктычная і субарктычная зоны Еўропы і Сібіры, заходнія і паўночна-заходнія раёны лясной зоны), Паўночная Амерыка (арктычныя і горныя раёны). Знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ў асобных лакалітэтах на паўднёвай мяжы арэала. Месцы росту: пераходныя асаковыя і асакова-гіпнавыя балоты, забалочаныя бярозавыя і саснова-бярозавыя лясы, нізінныя лугі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў ліпені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажаецца насеннем.

Таксанамія

  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
  яшчэ да 400 відаў
       
  попарадак Каменяломнікавыя     род Каменяломнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Каменяломнікавыя     від Каменяломнік балотны
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 30 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. 1 2 3 По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Каменяломнік
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі