wd wp Пошук:

Казімір Семяновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семяновіч.

К. Семяновіч на паштовай марцы
«Мастацтва артылерыі». Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Казімір Семяновіч (каля 1600 — каля 1651) — ваенны кароннага войска Рэчы Паспалітай, збройнік, ваенны інжынер, артылерыст; адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе. Аўтар кнігі «Вялікае майстэрства артылерыі» (1650).

Паходжанне

Пра жыццё і паходжанне Семяновіча вядома вельмі мала, яго месца нараджэння і этнічная прыналежнасць аспрэчваюцца літоўскімі і беларускімі гісторыкамі. У літоўскай версіі Семяновіч нарадзіўся каля Росеняў (зараз Расейняй) у Жамойці[2][3] у беднай шляхецкай сям’і гербу «Астоя»[4] (чаму і казаў пра сябе як пра літоўскага шляхціча)[2]; вучыўся ў Віленскай акадэміі. Польская навуковая школа падкрэслівае яго прыналежнасць да паланізаванай шляхты[4]. У беларускай версіі[5] сцвярджаецца, што Семяновіч нарадзіўся каля Дуброўны на Віцебшчыне, у сям’і дробных рускіх князёў Семяновічаў[6], якія валодалі невялікімі землямі ў гэтай частцы Падняпроўя ў 1417 стст. Некаторыя ўзоры лексікі самога Семяновіча пацвярджаюць такую думку[7]. Таксама адзначаецца, што невядомыя запісы пра сем’і з прозвішчам Семяновіч, якія б мелі права на герб Астоя, і што, магчыма, Семяновіч проста набыў права надрукаваць герб у сваёй кнізе, каб паспрыяць яе папулярнасці. Сам ён пісаў пра сваё месца ў шляхецкай іерархіі даволі невыразна, і магчыма, што менавіта з гэтай прычыны[8]. Таксама, беларуская навуковая школа 20 ст. інтэрпрэтуе сярэднявечнае/рэнесанснае азначэнне «літвін» як палітонім, а не этнонім, і таму мяркуецца, што Семяновіч, пішучы пра сябе «літвін»/«літовец» меў на ўвазе сваё грамадзянства ВКЛ, а не нацыянальнасць[9]. Аспрэчваецца і тоеснасць К. Семяновіча і магістра філасофіі і вольных мастацтваў з такім самым прозвішчам, які запісаны ў актах Віленскай акадэміі 1650 года[8].

Біяграфія

Удзельнік Смаленскай вайны (1632—1634), у т.л., аблогі Белай.[4] Магчыма, удзельнічаў у бітве пад Ахматавам (1644)[10]. Загадам караля Уладзіслава IV быў пасланы ў Нідэрланды, на службу ў войска герцага Фрыдрыха-Генрыха Аранскага; там удзельнічаў у іспанска-галандскай вайне, у т.л., у аблозе Гюйста(англ.) бел. (1645)[4]. Вярнуўся ў Польшчу (1646), калі Уладзіслаў IV збіраў з усёй Еўропы артылерыйскіх спецыялістаў для вялікай вайны з туркамі[4], служыў інжынерам у кароннай артылерыі[11], з 1648 — намеснік начальніка. Паводле парады караля Яна-Казіміра вярнуўся ў Нідэрланды (каля 1649), каб надрукаваць там сваю працу[11] (хаця існуе і такая думка, што Семяновіч быў вымушаны выехаць з-за канфлікту з сваім начальнікам, К. Арцішэўскім[10]).

Вялікае майстэрства артылерыі

Кніга «Artis Magnae Artilleriae pars prima» («Вялікае майстэрства артылерыі, першая частка», таксама вядомая як «Поўнае майстэрства артылерыі») была ўпершыню надрукаваная па-лацінску ў Амстэрдаме (1650), яшчэ да смерці Семяновіча. Пазней перакладзеная на французскую (1651), нямецкую (1676), англійскую і галандскую (1729), польскую (1963) мовы.[11]

Кніга больш за два стагоддзі была ў Еўропе падручнікам па артылерыі. Былі прадстаўленыя стандартныя канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў. Тут у першы раз была разгледжаная ідэя выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі. Вялікі раздзел прысвечаны калібрам, канструкцыі, будове і якасцям ракет (як ваенных так і грамадзянскіх), у т.л., шматступенных ракет, ракетных батарэй і ракет з стабілізатарамі.

Як пісаў сам Семяновіч, ён цікавіўся артылерыяй з дзяцінства, і вывучаў матэматыку, механіку, гідраўліку, архітэктуру, оптыку, тактыку, каб павялічыць свае веды; мяркуецца, што ён паспеў скончыць і рукапіс другой часткі[12] Існуе версія, што ўдзельнікі цэхаў металургіі, піратэхнікі і збройніцтва арганізавалі яго забойства і выкралі або знішчылі другую частку рукапісу, каб не даць распаўсюджваць свае цэхавыя сакрэты[12].

Памяць

У 1995 годзе Белпошта выпусціла адмысловую марку, прысвечаную Казіміру Сямёнавічу.

У 2012—2013 гадах Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры спрыянні спонсараў выкупіла і вярнула ў Беларусь усе першыя выданні трактата «Вялікае мастацтва артылерыі» на лацінскай (1650), французскай (1651), нямецкай (1676) і англійскай (1729) мовах.

У 2017 годзе ў рамках тэлевізійнага праекту «100 імёнаў Беларусі» быў створаны дакументальны «Казімір Семяновіч. Вялікае мастацтва артылерыі»[13].

21 лістапада 2018 года ў Вільнюсе адкрылі скульптуру ў выглядзе ракеты, прысвечаную яе вынаходніку Казіміру Семяновічу (скульптар Владас Урбанавічус). Скульптура пастаўлена па дарозе ў аэрапорт, у раёне Наўйінінкай (Новы Свет), каля прыватнага ўніверсітэта імя Казіміра Семяновіча[14].

У жніўні 2021 года ў Мінску каля Акадэміі навук усталяваны помнік Казіміру Семяновічу[15].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128752696 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 сакавіка 2015.
  2. 1 2 Encyclopedia Lituanica. Boston, 1970—1978, Vol.5 p.147
  3. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. 1983 T.1 p.166
  4. 1 2 3 4 5 Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.182
  5. Матэрыялы артыкулу Цярохіна ў час. «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», 3/1973; кніга «Вялікае майстэрства артылерыі» з акадэмічнай серыі «Нашы славутыя землякі» (М. Ткачоў, Бельскі, Мінск, 1992. ISBN 5-343-00881-X); артыкулы ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі (Т.6, ч.1, С.286) і ў Беларускай энцыклапедыі (Т.14).
  6. Цярохін; Ткачоў, Бельскі, С.8.
  7. Бельскі, Ткачоў, С.10.
  8. 1 2 Бельскі, Ткачоў, С.16.
  9. Бельскі, Ткачоў, С.16,17.
  10. 1 2 Reprint of article on Siemienowicz from «Mlody Technik» 07.2001
  11. 1 2 3 Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.183
  12. 1 2 Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.184
  13. https://www.youtube.com/watch?v=L6SU1Fp0FNY
  14. В Вильнюсе открыли скульптуру, посвящённую изобретателю ракет Казимиру Семеновичу
  15. Каля Акадэміі навук усталявалі помнік Казіміру Семяновічу(нявызн.). Будзьма беларусамі! (17 жніўня 2021).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600 годзе
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вучоныя Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя інжынеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Удзельнікі Смаленскай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы