Казача Лопань[1] (укр.: Коза́ча Ло́пань) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дэргачыўскім раёне Харкаўскай вобласці Украіны за 40 км ад Харкава каля мяжы з Расіяй. Чыгуначная станцыя на лініі Харкаў — Белгарад, на якой ажыццяўляецца пагранічны і мытны кантроль чыгуначнага транспарту.