wd wp Пошук:

Зінаіда Міхайлаўна Тусналобава-Марчанка

Зінаіда Міхайлаўна Тусналобава-Марчанка (народжаная Марозава; 23 лістапада 1920, хутар Шаўцова, Полацкі павет, Віцебская губерня[1] — 20 мая 1980) — савецкі ваенны ўрач, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1957).

За 8 месяцаў знаходжання на фронце старшыня медыцынскай службы З. М. Тусналобава вынесла з поля бою 123 параненых. 2 лютага 1943 года ў баі за станцыю Гаршэчнае Курскай вобласці была цяжка паранена, абмарожана, суткі праляжала сярод трупаў. З прычыны абмаражэння пазбавілася рук і ног.

Пасля звароту Зінаіды да рабочых, публікацыі адкрытага ліста воінам Першага Прыбалтыйскага фронту, лозунг «За Зіну Тусналобаву!» з’явіўся на бартах многіх савецкіх танкаў, самалётаў і гармат.

Біяграфія

Нарадзілася 23 лістапада 1920 года на хутары Шаўцова Полацкага павета Віцебскай губерні (цяпер Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і Марозавых. Руская[2].

У 1930-я гады бацька, баючыся рэпрэсій, выехаў у Сібір і памяняў прозвішча. Яго брат, Сямён Міхайлавіч Марозаў (1890—1937), інвалід першай сусветнай вайны, Георгіеўскі кавалер, старшыня калгаса «Другая пяцігодка» Расонскага раёна быў рэпрэсаваны[3].

Адукацыя няпоўная сярэдняя. Працавала ў Ленінску-Кузнецкім Кемераўскай вобласці лабарантам-хімікам трэсту «Ленінсквугаль»[2].

У РККА з 1942 года, у дзеючай арміі — з красавіка 1942 года. Член ВКП(б) з 1942 года. Скончыла курсы медсясцёр[2].

6 лістапада 1942 года за выратаванне 25 байцоў у перыяд з 19 па 23 ліпеня санітарка 849-га стралковага палка 303-й стралковай дывізіі 60-й арміі Варонежскага фронту гвардыі старшына медыцынскай службы З. М. Тусналобава была прадстаўлена камандзірам палка да ордэна Айчыннай вайны I ступені, але была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі. За гэты ж подзвіг праз некаторы час яна была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

Усяго за 8 месяцаў на фронце вынесла з поля бою 123 параненых[2].

У лютым 1943 года ў баі за станцыю Гаршэчнае Курскай вобласці З. М. Тусналобава спрабавала аказаць дапамогу параненаму камандзіру ўзвода. Пакуль яна паўзла да лейтэнанта, сама была цяжка параненая: ёй перабіла ногі. У гэты час немцы перайшлі ў контратаку. З. М. Тусналобава паспрабавала прыкінуцца мёртвай, але адзін з нямецкіх салдат заўважыў яе, і ўдарамі ботаў і прыклада паспрабаваў дабіць санітарку.

Ноччу падаючая прыкметы жыцця санітарка была выяўленая разведгрупай, перанесеная ў размяшчэнне савецкіх войскаў і на трэці дзень дастаўлена ў палявы шпіталь. Ад моцнага абмаражэння ўсіх канечнасцяў развілася гангрэна. За некалькі месяцаў лячэння перанесла восем аперацый, якія выратавалі ёй жыццё. Але з прычыны абмаражэння былі ампутаваныя рукі і ногі.

Аўтар ліста-закліку да воінаў 1-га Прыбалтыйскага фронту (май 1944). З. М. Тусналобава атрымала на яго больш за 3000 водгукаў, і неўзабаве лозунг «За Зіну Тусналобаву!» з’явіўся на бартах многіх савецкіх танкаў, самалётаў і гармат. У прыватнасці, на фюзеляжы самалёта Героя Савецкага Саюза Пятра Андрэева быў надпіс — «За Зіну Тусналобаву».

Пасля вайны інвалід Вялікай Айчыннай вайны першай групы З. М. Тусналобава жыла ў Полацку, працавала дыктарам мясцовага радыё, была членам гаркама КПСС, вяла грамадскую працу[2].

Восенню 1965 года Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа ўзнагародзіў З. М. Тусналобаву-Марчанка медалём Флорэнс Найтынгейл(руск.) бел., такім чынам, яна стала трэцяй савецкай медсястрой, узнагароджанай гэтай ганаровай узнагародай[2].

Памерла 20 мая 1980 года ў Полацку[2]. Пахаваная ў Полацку на Чырвоных могілках.

Сям’я

Муж — Іосіф Пятровіч Марчанка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант. Пасля вайны працаваў у арцелі «Харчавік» начальнікам цэха, галоўным інжынерам, а затым — дырэктарам. У іх двое дзяцей[2]:

Узнагароды і званні

Ганаровы грамадзянін горада Полацка[2].

Памяць

Паштовы канверт Беларусі

Зноскі

  1. цяпер Расонскі раён, Віцебская вобласць
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Зінаіда Міхайлаўна Тусналобава-Марчанка на сайце «Героі краіны»
  3. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / Беларуская Энцыклапедыя; Гал. Рэд. Беларускай Энцыклапедыі: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Мас. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 558 с: іл. — С. 195.

Літаратура

Спасылкі

Зінаіда Міхайлаўна Тусналобава-Марчанка на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Людзі на паштовых канвертах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім павеце
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Інваліды Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расонскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Полацка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Полацку
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём імя Флорэнс Найтынгейл
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне