«Зьмяя» (у 2009—2013 гадах — ZM99) — беларускі музычны гурт з Мінска, створаны ў 1999 годзе. За сваю гісторыю гурт выпусціў 4 поўнафарматных альбома, у якіх прайшоў шлях ад хард-рока і ню-метала да пост-рока.
Гурт быў удзельнікам шматлікіх фестываляў і канцэртаў. З’яўляецца прызёрам «Басовішча — 2005». Вакалістка гурта Зоя Сахончык была прызнана «Рок-князёўнай» па выніках «Рок-каранацыі 2011». З песняй «На ниточке» (увайшла ў трэці альбом гурта) Зьмяя атрымала перамогу на «Ultra-Music Awards(руск.) бел.» у намінацыі «Ultra-хит» па выніках галасавання за 2012 год.[1]
Увесну 2009 года гурт правёў рэбрэндынг, змяніўшы назву на ZM99, а таксама памяняўшы лагатып, візуальнае афармленне са змяненнем пазіцыяніравання і ідэалогіі. У 2013 годзе гурт вярнуўся да першапачатковай назвы Зьмяя.[2]