Віленскі шляхецкі інстытут (руск.: Виленский дворянский институт, польск.: Wileński Instytut Szlachecki) — закрытая мужчынская сярэдняя навучальная ўстанова для дзяцей дваранскага паходжання ў Вільні. Падпарадкоўваўся Віленскай навучальнай акрузе. Створаны ў 1838 г. шляхам пераўтварэння Другой віленскай гімназіі з пансіёнам пры ёй. У 1861 годзе быў дапушчаны прыём паўпансіянераў. Пасля вызвольнага паўстання ў 1863 годзе інстытут зачынены[1].