wd wp Пошук:

Зыгмунт Серакоўскі

Зыгмунт (Зігмунт, Сігізмунд) Ігнатавіч Серакоўскі (18 (30) мая 1826, с. Лісавое, Валынь — 15 (27) чэрвеня 1863, Вільня; Псеўданім: Даленга) — капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў «Колокол» і «Современник», адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Зыгмунт Серакоўскі

Сын Ігната і Фартунаты.

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім. У 1857 стварыў у Санкт-Пецярбургу рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты Каліноўскія. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі.

З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. У канцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.

Магіла

Месца пахавання доўгі час заставалася невядомым. У 2017 годзе літоўскія археолагі пасля апоўзня на гары Гедыміна[pl] ў Вільнюсе знайшлі магілу мужчыны са звязанымі ззаду рукамі і з залатым пярсцёнкам на пальцы з выгравіраваным на ім надпісам па-польску «Zygmónt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.», які дазволіў індэнтыфікаваць яго як Зыгмунта Серакоўскага (Апалонія  — імя ягонай жонкі)[2]. Акрамя таго, вядома, што Серакоўскі быў паранены ў спіну, такое ж пашкоджанне мелася ў пахаванага мужчыны, дадатковы было праведзена параўнанне чэрапа з фотаздымкамі[3].

Сям’я

Жонка З. І. Серакоўскага — Апалонія з Далеўскіх, сястра Цітуса, Францішка і Канстанціна, таксама ўдзельнікаў Паўстання.

Пахаванне

У ліпені 2017 года падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі 20 чалавек. На правай руцэ аднаго з пахаваных археолагі ўбачылі залаты пярсцёнах. На ўнутраным баку яго было напісана: «Zygmunt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.» Такім чынам, гэтыя парэшткі належаць верагодна Зыгмунту Серакоўскаму[4].

22 лістапада 2019 года парэшткі 20 паўстаўцаў, знойдзеныя ў 2017 годзе на гары Гедыміна, былі ўрачыста перапахаваны на могілках Роса ў адмыслова адрэстаўраванай капліцы. На перапахаванні прысутнічалі прэзідэнты Літвы і Польшчы, урадавыя дэлегацыі Беларусі і Украіны, тысячы беларусаў, літоўцаў і палякаў.

Зноскі

  1. 1 2 Zygmunt Erazm Gaspar Józef Sierakowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Пярсцёнак Серакоўскага, знойдзены на гары Гедыміна ФОТАФАКТ
  3. Як расейцы пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі зьвязаныя за сьпінай, цела засыпанае вапнай. ФОТА
  4. lrkm.lrv.lt Архівавана 23 сакавіка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1827 годзе
Пахаваныя на могілках Роса
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Нарадзіліся ў Луцкім павеце (Расійская імперыя)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Павешаныя
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі 27 чэрвеня
Памерлі ў 1863 годзе
Нарадзіліся ў 1826 годзе
Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Памерлі ў Вільнюсе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 30 мая
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Пахаваныя ў Вільнюсе
Нарадзіліся 19 мая
Асобы