wd wp Пошук:

Змітрок Астапенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапенка.

Змітрок (Дзмітрый Емяльянавіч) Астапенка (10 (23) лістапада 1910, в. Сяргееўка Шумілінскага павета, цяпер Шумяцкі раён, Смаленская вобласць[1][2] — кастрычнік 1944, Карпаты, Славакія Псеўданімы: З. Лірнік; К. КачкінЮ. Таўбіным); Клім Качкін (з Ю. Таўбіным); МсціслаўцыА. Куляшовым і Ю. Таўбіным)) — беларускі паэт, перакладчык[3].

Біяграфічныя звесткі

Міхась Багун, Змітрок Астапенка, Юлій Таўбін (Менск, 1930)

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, у 1930 перавёўся ў Мінскі Белпедтэхнікум. Восенню 1931 года разам з С. Астрэйкам, У. Дудзіцкім, Л. Калюгам, С. Русаковічам, У. Сядурам і некаторымі іншымі «забастоўшчыкамі» за ўцёкі «з прарыву» па збіранні мерзлай бульбы ў калгасе «Сцяпянка» выключаны з тэхнікума з «воўчым білетам» як «нацдэм». У 1931 годзе паступіў у БДУ. Атрымаў вышэйшую або няскончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў.

Арыштаваны 16 сакавіка 1933 у Мінску па адрасе: Праязны завулак, д. 8, кв. 5 па справе «Беларускай народнай грамады». Асу­джаны 10 жніўня 1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у Марыін­ску Кемераўскай вобласці, але знаходзіўся не ў ­лагеры, а на пасяленні (некаторы час разам з М. Лужаніным). Пасля вызвалення ў чэрвені 1935 жыў у Маскве па адрасе: Смаленскі бульваp, д. 15, п. 48, працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў школе № 252 Дзяржын­скага раёна.

Паўторна арыштаваны 5 снежня 1936. Асуджаны 5 кастрычніка 1937 пазасудовым органам НКУС за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК.

Вызвалены магчыма ў 1942. У час Другой сусветнай вайны ў складзе групы выведнікаў ён быў перакінуты ў Чэхаславакію, дзе, паводле афіцыйнай версіі, загінуў[1]. Аднак як сведчаць некаторыя дакументы (асабовая справа А. № 9935-с), у 1949 ён быў асу­джаны да высылкі (верагодна, у Краснаярскі край). У тым, што паэт не загінуў, быў упэўнены (па словах крытыка А. Марціновіча) і яго былы аднакурснік яшчэ па Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, калега і сябра Змітрака Астапенкі паэт А. Куляшоў, які сведчыў, што ўжо пасля вайны «знаёмы твар [Зм. Астапенкі] неяк прамільгнуў у вірлівым маскоўскім натоўпе». Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабі­літаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956, па другой — прэзідыўмам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовыя справы З. Астапенкі № 14618 і № 9935-с з фотаздымкамі захоў­ваюцца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1926[3]. Аўтар зборнікаў паэзіі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае» (1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы» (1968), кніжка-малюнак для дзяцей «Трактар» (1933), зборнік «Як шум дажджу» з друку не выйшаў, захаваліся толькі гранкі. Пісаў апавяданні. Стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры, аўтар навукова-фантастычнага рамана «Вызваленне сіл» (часопіс «Маладняк», 1932).

Пераклаў раманы М. Горкага «Маці»[3] (1932), Л. Первамайскага(руск.) бел. «Ваколіцы» (1931, разам з М. Багуном), аповесці П. Голубева «Завіруха» (1930), М. Дончанкі «Ударны атрад» (1932), творы іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Імёны Свабоды: Зьмітрок Астапенка 27.11.1910, в. Сяргееўка (цяпер Шумяцкі раён) Смаленшчына — кастрычнік 1944 (?), Славаччына (?)
  2. Паводле іншых звестак нар. 14(27).11.1910 у в. Сяргееўка Рослаўльскага павета Смаленскай губерні
  3. 1 2 3 Астапенко Змитрок // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 33. — 737 с..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Выпускнікі Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума
Перакладчыкі Беларусі
Мсціслаўская філія Маладняка
Беларускамоўныя паэты
Памерлі ў Славакіі
Паэты Беларусі
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Шумяцкім раёне
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нарадзіліся 23 лістапада
Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Памерлі ў 1944 годзе
Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Нарадзіліся ў 1910 годзе