wd wp Пошук:

Званочак шыракалісты

Званочак шыракалісты (Campánula latifólia) — тыпавы від роду Званочак сямейства званочкавыя[3].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Кветкі
Паштовая марка СССР

Званочак шыракалісты — шматгадовая травяністая расліна 60-120 см у вышыню з магутным карэнішчам і верацянопадобнымі патоўшчанымі бакавымі каранямі.

Прыкаранёвыя лісты даўгавата-яйкападобныя, з кароткімі хвосцікамі.

Суквецці пэндзлепадобныя. Кветкі буйныя, фіялетавага колеру, з яйкападобна-ланцэтнымі чашалісцікамі.

Плод — каробачка з трыма порамі ля аснавання. Насенне светла-карычневага колеру, яйкападобнае, некалькі плоскае.

Арэал

Расліна сустракаецца ў Еўропе, а таксама ў Альпах і Гімалаях[4].

Выкарыстанне

Званочак шыракалісты выкарыстоўваецца ў кветаводстве як дэкаратыўная расліна для групавых пасадак. Выкарыстоўваецца таксама для складання букетаў.

Таксанамічнае становішча

Сінонімы

У сінаніміку віду ўваходзяць[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Званочак шыракалісты: інфармацыя на сайце IPNI(англ.) (Праверана 18 чэрвеня 2013)
  4. Linnés: Карта ареала Колокольчика широколистного (Campanula latifolia)(Праверана 18 чэрвеня 2013)(руск.)
  5. Паводле The Plant List. Гл. картку расліны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Званочак