Званочак крапівалісты[3] (Campanula trachelium) — від раслін сямейства званочкавыя (Campanulaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй і Сярэдняй Азіі. Этымалогія: стар.-грэч.: τραχελοϛ — «шыя», стар.-грэч.: ιοϛ — прыкметнікавы суфікс для назоўнікаў, які паказвае на характарыстыку або спалучанасць[4].
Званочак крапівалісты, дзванкі, дзвончыкі, званкі, кацялкі[5][6].
Шматгадовая травяністая расліна, 40-100 см вышынёй. Сцябло жорстка апушанае, востраграневае. Лісце зубчата-пілаватае, ніжняе лісце сэрцападобнае, з доўгім хвосцікам, сцябловае — трохкутна-сэрцападобнае, сядзячае. Кветкі на кароткіх кветаножках, прамыя, вяночак сіне-фіялетавы, 20-50 мм даўжынёй[7].
Еўропа: амаль уся тэрыторыя (акрамя Ісландыі, Партугаліі, Мальты); Азія: Казахстан, Турцыя, Іран, Ліван, Усходняя Сібір; Паўночная Афрыка: Алжыр, Марока, Туніс; натуралізаваны: Канада, ЗША[8][9].
Ва Украіне расце ў лясах, на ўзлесках, у хмызняках — амаль па ўсёй тэрыторыі, акрамя поўдня стэпу; у горным Крыму даволі рэдка. Дэкаратыўная, харчовая[7]. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Луганскай абласцей[10].