Захоп закладнікаў у Луцку — тэрарыстычны акт у Луцку, які адбыўся 21 ліпеня 2020 года. На Тэатральнай плошчы асоба, устаноўленая як Максім Крываш, захапіла аўтобус БАЗ-А079 з 13 пасажырамі і забарыкадавалася ў ім[1]. Скончыўся вызваленнем закладнікаў і арыштам Крываша.
Тэрарыстам з’яўляўся 44-гадовы Максім Сцяпанавіч Крываш (укр.: Максим Степанович Кривош). Нарадзіўся 6 лістапада 1975 года ў горадзе Гай Арэнбургскай вобласці[2]. Бацька, Сцяпан Максімавіч Крываш, дацэнт палітэха, аўтар патэнта на выраб калектара электрычнай машыны. Маці загінула ў 2013 годзе ў аўтакатастрофе. Акрамя таго, у Максіма ёсць брат Багдан. У 2005 годзе ў Максіма Крываша нарадзіўся сын[3].
Максім Крываш быў неаднаразова судзімы[4]. Знаходзіўся на псіхіятрычным лячэнні[5]. Аднак кіраўнік МУС Арсен Авакаў абверг інфармацыю пра тое, што Крываш лячыўся ў псіхіятрычным шпіталі[6].
У 2014 годзе апублікаваў у выдавецтве «ВолиньПолиграф» кнігу «Філасофія Злачынца» (руск.: Философия Преступника), дзе апісаў сваё знаходжанне ў зняволенні[7]. Наклад кнігі склаў 400 асобнікаў[8].
Як валанцёр займаўся дапамогай жывёлам у Дубне.
Перад захопам аўтобуса Максім Крываш апублікаваў паведамленне ў Твітэр, дзе заявіў, што дзяржава — гэта першы тэрарыст і запатрабаваў ад першых асоб дзяржавы запісаць відэа-заяву аб тым, што менавіта яны — тэрарысты ў законе[9]. Акрамя таго, ён запатрабаваў ад Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі заклікаць паглядзець фільм «Зямляне» 2005 года, які апавядае аб праблеме эксплуатацыі жывёл людзьмі[10].
Крываш захапіў аўтобус, які рухаўся з Красныліўкі ў Бэрэстэчка праз Луцк. Заходзячы ў аўтобус, ён меў пры сабе заплечнік і дарожную сумку[11]. Захоплены аўтобус спыніўся на Тэатральнай плошчы ля помніка Лесі Украінкі. Паводле слоў намесніка міністра ўнутраных спраў Антона Герашчанкі, тэрарыст захапіў закладнікаў, патэлефанаваў у паліцыю ў 09:25 раніцы 21 ліпеня 2020 года, прадставіўся Максімам Плахім[12]. З-за захопу аўтобуса цэнтр горада быў перакрыты праваахоўнымі органамі[13]. Паліцыя пачала аперацыю «Закладнік», а Служба бяспекі Украіны ўвяла план «Бумеранг»[14]. Следчыя Валынскай паліцыі папярэдне кваліфікавалі захоп аўтобуса па артыкуле 147 КК Украіны (захоп закладнікаў). Па дадзеных паліцыі ў аўтобусе знаходзіцца каля 20 чалавек[15].
Для каардынацыі дзеянняў МУС у Луцк выехаў міністр МУС Арсен Авакаў[16].
Галоўны рэдактар выдання «Цэнзар» Юрый Бутусаў паведаміў, што тэрарыст патэлефанаваў яму і запатрабаваў, каб да аўтобуса прыбылі журналісты[17].
Паводле папярэдняй інфармацыі, Крываш зрабіў некалькі стрэлаў па паліцыянтах і кінуў у іх гранату, якая, аднак, не выбухнула[18]. Некалькі пазней у раёне знаходжання захопленага аўтобуса прагрымелі тры выбухі[19]. Неўзабаве абстрэлу падвергся гарадской офіс паліцыі, у МУС не выключылі, што агонь мог весці супольнік тэрарыста[20].
Да 19:00 тэрарыст дазволіў перадаць закладнікам ваду. Ваду да аўтобуса аднёс першы намеснік кіраўніка Нацпаліцыі Яўген Коваль[21].
Да 21:00 прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перагаварыў з тэрарыстам па тэлефоне, пасля чаго той вызваліў траіх закладнікаў[22]. Зяленскі таксама выканаў патрабаванне тэрарыста, запісаўшы ролік з тэкстам: «Фільм «Зямляне» 2005 года, глядзець усім»[23]. Пазней гэта відэа было выдаленае[24].
А 21:46 усе закладнікі былі вызваленыя ў ходзе штурму, а сам Крываш, які захапіў аўтобус, затрыманы[25][26]. Кіраўнік МУС Украіны Арсен Аваков паведаміў, што ў Харкаве быў затрыманы супольнік тэрарыста[27].
Пасля арышту тэрарыста былі прад’яўленыя абвінчаванні па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу: захоп закладнікаў, незаконы зварот са зброяй, замах на жыццё работніка праваахоўных органаў, тэрарыстычны акт[28].