wd wp Пошук:

Экатэрарызм

Экатэрарызм — гэты тэрмін выкарыстоўваюць для апісання тэрарыстычнай дзейнасці радыкальных абаронцаў навакольнага асяродзя (энвайраменталістаў). Мэтай экатэрарыстаў з’яўляецца спыненне забруджвання навакольнага асяроддзя і навуковага альбо прамысловага выкарыстання жывел для правядзення эксперыментаў. Першыя акты насілля дзеля захавання дзікай прыроды адносяцца да 1970-х гг[1]. Як правіла, экатэрарысты знішчаюць прамысловыя пабудовы ці навуковыя лабараторыі альбо вызваляюць жывел і птушак з навукова-даследчых цэнтраў ці ферм. У адрозненні ад іншых форм тэрарызму, экатэрарызм пакуль не прывеў да чалавечых ахвяр, наколькі гэта вядома даследчыкам праблемы, але «зяленыя» радыкалы ўжо пагражалі смерцю некаторым вучоным[2]. З 1980 па 2001 г. у ЗША радыкальныя абаронцы навакольнага асяродзя (энвайраменталісты) ажыцявілі каля 100 тэрарыстачных актаў з агульнай сумай шкоды ў 42,8 млн долараў[3]

Сярод арганізацый, якія абвінавачваюцца ў экатэрарызме, «Фронт вызвалення жывел» (Animal Liberation Front)[4], які мае прыхільнікаў у 40 краінах, у тым ліку і ў Расіі. Так у 2000-х гг. прыхільнікі Фронту ўзламывалі дзверы навукова-даследчых лабараторый у буйных гарадах Расійскай Федэрацыі і выпускалі лабараторных жывел у бліжэйшых лясах[5].

На тэрыторыі Беларусі актаў тэрарызму ці вандалізму дзеля экалогіі афіцыйна не зарэгістравана.

Дарэчы, можна сустрэць і супрацьлеглую трактоўку тэрміна «экатэрарызм»: «забруджванне навакольнага асяроддзя на тэрыторыі ворага падчас ваенных дзеянняў»[6]

Зноскі

  1. Federal Bureau of Investigation — Congressional Testimony
  2. http://eco.ria.ru/nature/20081008/152818337.html
  3. Facing the Threat of Terrorism//Awake! May 22, 2001 p.7
  4. http://www.animalliberationfront.com/ALFront/ALFPrime.htm
  5. http://www.regnum.ru/news/278357.html
  6. http://www.polit.susu.ac.ru/articles/enviroterrorism.shtml
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тэрарызм
Катэгорыя·Левая ідэя
Катэгорыя·Экалогія