У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыбека. Заха́р Васілевіч Шыбека (нар. 30 ліпеня 1948, в. Асінаўка, Беліцкі сельсавет, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.
У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінска ў канцы XIX — пачатку XX ст. (90-я гг. XIX ст. − 1914 г.)», у 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2003 годзе атрымаў званне прафесара.
Працаваў настаўнікам гісторыі (1972—1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974—1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991—1998). У 1999 — дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі.
З 2000 да 2012 года працаваў прафесарам кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З верасня 2001 па верасень 2002 па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
У чэрвені 2012 года з’ехаў на сталае жыццё ў Ізраіль[2].
Даследуе Мінск 2-й паловы ХІХ — пачатка ХХ ст., гарады Беларусі 1861—1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ ст.
Мае больш за 200 навуковых публікацый.
Праца па гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ ст. адзначана прэміяй польскага часопіса «Przegląd Wschodni» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра за 2003 год.
Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства.
identite nationale bielorusse au XIX siele (theses de discussion) // Les Frontieres et l
espae nationalen Europe du Centre-Est. Exemples de quatre paus: Bielorussie, Lituanie, Pologne et Ukraine. Lublin 2000. S. 120—126.