wd wp Пошук:

Запясочча

Запясо́чча[2] (трансліт.: Zapiasočča, руск.: Запесочье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета.

Размешчана на аўтадарозе ЖыткавічыСтолін (Р88), на захад ад Турава. Запясочча з’яўляецца цэнтрам камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Запясочча».

Гісторыя

Вядома прынамсі з 1566 года як адно з прадмесцяў Турава, разам з яшчэ адным прадмесцем — Заяцеллем. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, разам з Туравам і Тураўскай воласцю ў складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ.

З 1924 года ў складзе Тураўскага раёна, з 1962 — Жыткавіцкага раёна. У 1931—1954 гадах цэнтр Запясоцкага сельсавета.

Да Другой сусветнай вайны ў Запясоччы каля 300 двароў, 1200 чалавек. У жніўні 1941 года акупанты спалілі вёску — больш за 250 хат, забілі 70 чалавек.

Вуліцы

Насельніцтва

ГодЖыхароўДвароў
1886708145
19091071214[3]
19411200300
1994946380

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. У Заяцеллі ў 14 дварах налічвалася 316 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Верасніцкі сельсавет
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы