wd wp Пошук:

Уладзімір Дзянісавіч Сядзельнік

Уладзімір Дзянісавіч Сядзельнік (30 лістапада 1935в. Запясочча Тураўскага раёна, цяпер Жыткавіцкі раён — 13 снежня 2016, Масква) — літаратуразнавец-германіст, спецыялізаваўся на швейцарскай, аўстрыйскай і нямецкай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў Расіі, Асацыяцыі перакладчыкаў, Саюза германістаў Расіі[1], Заслужаны работнік асветы РСФСР, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага[2]. Дзядзька гісторыка Андрэя Катлярчука[Крыніца?].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Запясоччы Тураўскага раёна, на той час вёска фактычна злілася з Туравам. Бацька працаваў шафёрам у запясоцкім калгасе «Перамога». Маці Хрысціна скончыла сярэдняю школу ў Тураве, добра ведала нямецкаю мову, да 1941 года працавала брыгадзірам у калгасе, засядацелям народнага суда. У чэрвені 1941 года бацька мабілізаваны ў РСЧА, маці пайшла ў Тураўскі партызанскі атрад, які размяшчаўся за Прыпяццю каля Поўчына. На заданні па зборы разведзвестак Хрысціна трапіла ў засаду, але ўцякла праз балоты, застудзілася і памерла. Час акупацыі хлопчык жыў у сваякоў у Запясоччы. Пасля вайны бацька стварыў новую сям’ю. Па сканчэнні 7-гадовай беларускай школы ў Запясоччы, Уладзімір завербаваны вучыцца ў школу ФЗН[ru] Балтыйскага завода[ru], якую скончыў на выдатна.

Паступіў на рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава, скончыў яго ў 1962 годзе, затым аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры МДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Германа Гесэ ў 20-я гады» (1967). У 1966—1988 гадах працаваў у Арэхава-Зуеўскім педагагічным інстытуце — выкладчык нямецкай мовы, прафесар, пэўны час загадчык кафедрай рускай і замежнай літаратуры[3].

У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Швейцарскі раман першай паловы XX стагоддзя (1890-я гг. — 1945): шляхі рэалізму і рух жанру»[4]. З 1988 года пачаў працаваць у ІСЛІ ім. А. М. Горкага АН СССР, станам на 2013 год — в.аб. галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела літаратур Еўропы і Амерыкі Навейшага часу. У 1994—2005 гадах паралельна працаваў прафесарам кафедры замежнай літаратуры на філалагічным факультэце МДУ[3].

Амаль кожны адпачынак Уладзімір Сядзельнік праводзіў у Тураве, спыняўся ў турыстычнай палатцы на беразе Прыпяці. Захапляўся рыбалкай.

Дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя нямецкамоўнай літаратуры XX ст. (Швейцарыя, Аўстрыя, Германія); праблемы мадэрнізму і авангардызму ў літаратуры XX ст.; праблема літаратурных узаемадзеянняў. Падтрымліваў навуковыя сувязі з германістамі БССР.

Пад яго рэдакцыяй выйшлі трохтомная «Гісторыя швейцарскай літаратуры» (2002—2005), двухтомная «Гісторыя аўстрыйскай літаратуры XX стагоддзя»[5][6] (2009—2010) і першы том «Гісторыі літаратуры Германіі XX стагоддзя» (2016)[7]. Уладзімір Сядзельнік — аўтар больш за 400 навуковых артыкулаў, апублікаваных у расійскіх і замежных энцыклапедыях, у т.л. «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі», «Энцыклапедычным слоўніку экспрэсіянізму» (2008), і калектыўных акадэмічных выданнях, у т.л. «Гісторыі літаратуры ФРГ» (1980), «Гісторыі літаратуры ГДР» (1982), «Гісторыя сусветнай літаратуры», а таксама ў вядучых філалагічных часопісах[3].

Перакладаў на рускую творы нямецкамоўных пісьменнікаў, у т.л. Карла Шпітэлера, Германа Гесэ, Фрыдрыха Дзюрэнмата, Роберта Вальзера, Франка Ведэкінда і многіх іншых[3], быў укладальнікам зборнікаў класічнай і папулярнай нямецкамоўнай мастацкай прозы і паэзіі[1].

Бібліяграфія

Манаграфіі

Удзел у калектыўных манаграфіях

Зноскі

  1. 1 2 Седельник Владимир Денисович(руск.) . Российский Союз германистов. www.germanistenverband.ru. Праверана 19 верасня 2017.(недаступная спасылка)
  2. Седельник Владимир Денисович(руск.) . ИМЛИ РАН. Праверана 19 верасня 2017.
  3. 1 2 3 4 А. Ф. Кофман, Т. В. Кудрявцева Ученый и педагог владимир Денисович Седельник (1935-2016) // Studia Litterarum. — 2017. — № 1.
  4. Швейцарский роман первой половины XX века, 1890—1945-е гг. : (пути реализма и движение жанра) : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.01.05 / Седельник Владимир Денисович. — Москва, 1984.
  5. История австрийской литературы XX века. В 2 томах. Том 1. Конец XIX - середина XX века. — М.: ИМЛИ РАН, 2009. — 632 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-9208-0330-6.
  6. История австрийской литературы XX века. В 2 томах. Том 2. 1945-2000. — М.: ИМЛИ РАН, 2010. — 576 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-9208-0360-3.
  7. История литературы Германии XX века. Том 1. 1880-1945. В 2 книгах. Книга 1. Литература Германии между 1880 и 1918 годами. — ИМЛИ РАН, 2016. — 864 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-9208-0494-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе