wd wp Пошук:

Замкавішча

Качановічы, мясцовыя назвы Замкавішча або Багумілле — археалагічны комплекс за 2,2 км на паўночны ўсход ад цэнтра (скрыжыванне Р107 і H8569) вёскі Качановічы Нясвіжскага раёна, ва ўрочышчы Гарадзішча. Помнік позняга перыяду культуры штрыхаванай керамікі (IV—V ст.) і сярэднявечча (XI—XVI ст.).

Апісанне

Комплекс складаецца з уласна гарадзішча Замкавішча, селішча і курганнага могільніка.

Пляцоўка гарадзішча памерам 35,5×64 м. Заходні бок умацаваны валам (цяпер прасочваецца толькі ў паўднёва-ўсходнім куце), з поўдня была абмежавана возерам і моцна забалочанай поймай безназоўнага ручая (цяпер асушанае балота з торфараспрацоўкамі). Побач селішча XI—XVI ст. плошчай 4 га. Курганны могільнік X—XIII ст. не захаваўся.

На думку А. Мяцельскага, комплекс — рэшткі старажытнага Нясвіжа, цэнтра воласці Клецкага княства, у XV ст. перанесенага на Ушу.[1]

Даследванні

Гарадзішча адкрыта У. С. Астапавым у 1951 годзе. У 1953 годзе даследавана А. Р. Мітрафанавым на плошчы 48 м².[2]

Культурны пласт 1,4 м, моцна пашкоджаны пазнейшымі пахаваннямі. А. Мітрафанаў выявіў у культурным пласце два слоі. У ніжнім знойдзены матэрыялы культуры штрыхаванай керамікі (IV—V ст.) — абломкі рабрыстых слоікавых гаршкоў, гліняныя прасліцы. У верхнім — матэрыялы XI—XVI ст., але большасць з іх XII—XV ст. — рэшткі ганчарнага посуду XI—XII ст., жалезны нож для жніва, дзяржанне сярпа, ключы, чатырохгранны наканечнік стралы, фрагмент амфары. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі.[2][3]

Побач размешчана селішча плошчай 4 га. Шурфоўкай В. Пазднякова ў 1992 годзе выяўнены матэрыял XI—XVI ст., большасць з яго XII—XV ст.[3]

Курганны могільнік X—XIII ст., вядомы яшчэ на пачатку XX ст. і адзначаны Г. Штыхавым[4], да цяперашняга часу не захаваўся.

Зноскі

  1. Мяцельскі А. Пачаткі Нясвіжа // Białoruskie Zeszyty Historyczne № 34, 2010. — С. 5-19.
  2. 1 2 Митрофанов А. Г. Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н.э.-VIII в. н.э) / А. Г. Митрофанов. — Минск: Наука и техника, 1978. — 160 с.; ил.
  3. 1 2 Пазднякоў В. С. Археалагічнае вывучэнне Нясвіжчыны // Памяць: Нясвіжскі раен : Гіст.-дак.хронікі гарадоў і раенаў Беларусі / Уклад. Самуэль С. П.; Маст. Жакевіч Э. Э.; Рэдкал.:Пашкоў Г. П.(гал.рэд.) і інш. — Мн., 2001. — С. 22-24.
  4. Штыхов Г. В. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 2, Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; [под ред. Ф. Б. Борисевича] ; Белорусское добровольное об-во охраны памятников истории и культуры ; Сектор археологии ин-та истории АН Белорусской ССР. — Минск : Полымя, 1971. — 275 с. — С. 197.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Качановічы (Нясвіжскі раён)
Катэгорыя·Культура штрыхаванай керамікі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарадзішчы Нясвіжскага раёна