wd wp Пошук:

Амфара

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Амфара (значэнні).

Амфара майстра Андокіда. Геракл і Афіна. каля 520 г. да н.э. Дзяржаўны антычны збор. Мюнхен

А́мфара (стар.-грэч.: ἀμφορεύς «пасудзіна з дзвюма ручкамі») — антычная пасудзіна яйцападобнай формы з дзвюма вертыкальнымі ручкамі, нярэдка з вострым канічным дном. Быў распаўсюджаны ў грэкаў і рымлян. Часцей за ўсё амфары рабіліся з гліны, аднак сустракаюцца і амфары з бронзы. Служылі, галоўным чынам, для захоўвання аліўкавага алею або віна. Таксама выкарыстоўваліся ў якасці ўрны для пахавання і пры галасаванні. Размаляваныя амфары (панафінейскія амфары) служылі прызам у спартыўных спаборніцтвах.

Аб’ём амфары можа складаць ад 5 да 50 л. Вялікія высокія амфары выкарыстоўваліся для транспартавання вадкасцей. У Рыме амфары аб’ёмам 26,03 літра (старажытнарымскі кубічны пед ці грэчаскі «талант») ужываліся для вымярэння вадкасцей.

На тэрыторыі Беларусі амфары прывозіліся, верагодна, з грэчаскіх калоній у Крыме. Дзякуючы вузкаму цыліндрычнаму горлу лёгка закаркоўваліся і герметычна заліваліся воскам. Фрагменты амфары вылучаліся сярод мясцовай керамікі тоўстым (10—12 мм) моцна спечаным лёгкім чарапком крэмавага ці светла-ружовага колеру, тонкадысперсным на зломе, з прыкметамі вырабу на нажным крузе. Знешняя паверхня аздаблялася дробным шматрадным лінейным рыфленнем. На многіх фрагментах захаваліся малюнкі, надпісы, асобныя літары (на амфарах з Полацка прадрапана літара «А»). На ўсходнеславянскіх тэрыторыях, асабліва ў бязлесных раёнах, амфары сталі прататыпамі тарных амфарападобных пасудзін-карчаг. Самыя раннія амфары знойдзены пры раскопках гарадзішчаў зарубінецкай культуры ранняга жалезнага веку на поўдні Беларусі, шырокае распаўсюджанне набылі ў сярэдневяковы час.

Класіфікацыя

Распрацоўшчыкам тыпалогіі класіфікацыі амфар з’яўляецца нямецкі археолаг Генрых Дрэсель.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старажытныя адзінкі вымярэння
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Посуд Старажытнай Грэцыі