wd wp Пошук:

Заблудаў

Заблу́даў (польск.: Zabłudów) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Заблудаў. Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Колькасць насельніцтва — 2,4 тыс. чал. (2005)

Гісторыя

Гісторыя сённяшняга Заблудава пачынаецца перад 1483, калі кіеўскі ваявода Іван Хадкевіч атрымаў ад вялікага князя літоўскага вялікі абшар пушчаў паміж рэкамі Наравам і Супраслю. Мясціна гэтая размешчаная ў даліне рэчцы Рудні, якую раней звалі Мялецінкай. У 1483 адбылося нашэсце крымскага хана Гірэя на паўднёвыя землі Вялікага Княства Літоўскага і было яно трагічным для кіеўскага ваяводы. Ён быў узяты ў палоні і загінуў. Усё ж вялікі князь не забыліся пра сям’ю свайго заслужанага падданага. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары пацвярджае наданні Хадкевічам і сыну ваяводы Івана — Аляксандру Хадкевічу даручае пасаду новагародскага ваяводы. Аляксандр Хадкевіч засноўвае горад на паўднёвым захадзе за Блудаўскай пушчай (адсюль назва) і ўзводзіць у ім свой палац.

У 1533 Заблудаў атрымлівае гарадскія правы.

У 1549 памірае Аляксандр Хадкевіч. Заблудаў пераходзіць у спадчыну яго сыну Рыгору Хадкевічу. Горад разрастаецца, наваколле яго заселенае. У 1563 тут паўстаюць царква і касцёл і пры іх школка для дзяцей. Прыбываюць у Заблудаў маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Тут яны прыступілі да працы. У сакавіку 1569 закончылі друкаваць «Евангелле Вучыцельнае». У Заблудаве быў надрукаваны яшчэ «Псалтыр з Часаслоўцам».

Гетман Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Яго воляй было, каб пасля смерці цела яго пакоілася ў катакомбах Дабравешчанскага сабора ў Супраслі. Так і сталася.

Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) апынуўся ў складзе Каралеўства Польскага. З 1598 года і да пач. XIX ст. — ва ўладанні біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, пры якіх ператварыўся ў значны асяродак Рэфармацыі. 7 красавіка 1654 года атрымаў герб «у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб „Касцеша“, на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом»[1]. У 1659 годзе ўпершыню згадваецца Заблудаўскі Успенскі манастыр. У 2-й пал. XVII ст. пры манастыры дзейнічалі школа, бібліятэка і шпіталь.

Гісторыя ўпісала ў Заблудаў буйны на Падляшшы ў XVII ст. кальвінскі збор і школу пад апекай Хадкевічавага спадчынніка гетмана Януша Радзівіла. Шведскі патоп і звязаныя з ім ваенныя дзеянні знішчылі Заблудаў. Аб тых часах цяпер сведчаць адно магутныя дубы ў колішнім палацавым парку, зарослая чаротам сажалка і некалькі мураваных збудаванняў у мястэчку.

У 16951744 гадах горада знаходзілася ў складзе Нойбургскіх маёнткаў. З сяр. XVIII ст. Заблудаўскі манастыр пачаў занепадаць (скасаваны ў 1824 годзе).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі; мястэчка Беластоцкага павета Гродзенскай губерні.[2]

З 1921 года — у складзе Польскай Рэспублікі.

З лістапада 1939 года — у складзе БССР. У 19401941 і 1944 гадах — цэнтр Заблудаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 19411944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Заблудаў Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1965 годзе ў мястэчку адбыўся Заблудаўскі цуд.

Насельніцтва

З XVI ст. у Заблудаве пачалі сяліцца яўрэі, якія пад канец XIX ст. складалі 60 % жыхароў мястэчка. Гэтую супольнасць ліквідавалі нацысты ў час нямецкай акупацыі (каля 1,4 тысяч чалаве вывезлі да лягэру смерці ў Трэблінцы ў 1942 годзе). Увогуле, у час вайны мястэчка знішчылі на 50 %; прыкладам, 24 чэрвеня 1941 года спалілі найбольш каштоўны здабытак Заблудава — вялікую драўляную сінагогу 1646 года.

Турыстычная інфармацыя

Драўляная сінагога

Славутасці

Страчаная спадчына

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Заблудаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  2. Заблудово // Заблудаў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Заблудаў
Катэгорыя·Заблудаў (гміна)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Беластоцкая вобласць
Катэгорыя·Населеныя пункты Беластоцкага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Падляскага ваяводства