wd wp Пошук:

Евангелле Вучыцельнае

«Евангелле Вучыцельнае» — помнік старажытнабеларускага кнігадрукавання, першае на Беларусі друкаванае евангелле. Выдадзена І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам у 1569 у Заблудаве на царкоўнаславянскай мове. Вядома больш за 40 экзэмпляраў. «Евангелле вучыцельнае» неаднаразова перавыдавалася.

Змест

Евангелле акрамя біблейскага тэксту змяшчае творы візантыйскай, балгарскай і старажытнарускай пісьменнасці, у тым ліку «Слова на ўшэсце» Кірылы Тураўскага. Мае прадмову, напісаную гетманам ВКЛ Р. Хадкевічам.

Апісанне

Надрукавана фарматам у аркуш (407 аркушаў) з выкарыстаннем паўустаўнага шрыфту маскоўскага выдання «Апосталу(руск.) бел.». У аздобе спалучаны рысы маскоўскага і беларускага кнігадрукавання: тытульны ліст, гравюры з выявай герба Хадкевіча (мяркуюць, што выканаў Мсціславец), 3 застаўкі, 6 канцовак, 2 ініцыялы, 77 ламбардаў (дробных ініцыялаў). Застаўкі выкананы ў так званым старадрукарскім стылі (спалучэнне адлюстраванняў акантавага ліста, кедравых шышак, граната і іншае) белымі лініямі па чорным фоне (двойчы) і чорнымі па белым.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя кнігадрукавання
Катэгорыя·Літаратура Старажытнай Русі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Праваслаўная літаратура
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пётр Мсціславец