.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жу́ліу Бапты́ста[4] або Жуліа Баптыста (парт.: Júlio Baptista; нар. 1 кастрычніка 1981, Сан-Паўлу) — былы бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2001—2010).
З 2000 па 2003 гады выступаў у бразільскім клубе «Сан-Паўлу». З 2003 па 2005 гады футбаліст гуляў за іспанскі клуб «Севілья», які купіў яго за 1,75 мільёна фунтаў стэрлінгаў. У 2005 годзе ён перайшоў у «Рэал Мадрыд». З жніўня 2006 года па жнівень 2007 года гуляў у лонданскім «Арсенале» (знаходзячыся ў арэндзе). З 2001 па 2010 года гуляў за зборную Бразіліі.
14 жніўня 2008 года Жуліу перайшоў у «Рому». Італьянскі клуб заявіў, што кошт трансферу 26-гадовага бразільца склаў 9 мільёнаў еўра[5].
У 2011—2013 гадах гуляў за «Малагу», з якой дайшоў да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў. У 2013 вярнуўся ў Бразілію. У сакавіку 2016 года папоўніў склад амерыканскага клуба «Арланда Сіці»[6]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Арланда Сіці» ў якасці свабоднага агента. У 2017 годзе некаторы час трэніраваўся з моладзевай камандай англійскага клуба «Болтан Уондэрэрс».
У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з румынскім клубам ЧФР[7]. Пакінуў каманду ў сакавіку 2019 года. У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)